2-я Светлая вуліца (Гомель)

З пляцоўкі Вікіпедыя
2-я Светлая
Гомель
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Гомель
Раён Чыгуначны раён
Гістарычны раён Прудок
Пакрыццё асфальт
Паштовы індэкс 246015

2-я Светлая вуліца — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Праходзіць ад чыгуначнай каляіны паблізу гаражна-будаўнічага спажывецкага кааператыву №1 Чыгуначнага раёна (вуліца Малайчука) да вуліцы Каменшчыкава.  Перасякаецца з 1-м завулкам Крупскай і вуліцай Рыднага[1]. Пераважае індывідуальная забудова сядзібнага тыпу.

Узнікла не пазней за 1961 г.[2] за кошт уразання прысядзібных дзялянак жыхароў вуліцы Крупскай[3].

Зноскі

  1. Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 14-15.
  2. Схематический план. Гор. Гомель. [Карты] / Главное управление коммунального хозяйства при СМ БССР. Бюро технической инвентаризации — [Б. м. : б. и.], 1961. — Квадраты З-3, З-2.
  3. Рогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 188.