Вуліца Крупскай (Гомель)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Крупскай
Гомель
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Гомель
Раён Чыгуначны раён
Гістарычны раён Прудок
Працягласць ≈2,66 км
Пакрыццё асфальт
Тралейбусныя маршруты 15, 17
Аўтобусныя маршруты 3, 3А, 7, 7А, 44, 107
Ранейшыя назвы Веткаўская дарога; Леніна
Паштовы індэкс 246015
Лагатып Вікісховішча Крупскай на Вікісховішчы

Вуліца Крупскай — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок, з’яўляючыся яго галоўнай вуліцай. Праходзіць ад вуліцы Малайчука (раён пуцеправода і чыгункі пры Старым Аэрадроме) да гарадской мяжы (раён чыгункі пры пасёлку Прудок). Перасякаецца з 1-м завулкам Крупскай. На яе выходзяць вуліцы 1-я Ураджайная, Іпадромны завулак, Рыднага, Інжынерны праезд, Каменшчыкава, 1-ы завулак Ягаўкіна, Прамая, Свірыдава, Ягаўкіна[1]. Складаецца з індывідуальнай забудовы пераважна сядзібнага тыпу. Некалькі шматпавярховых дамоў узведзены на ўчастку, сумежным з Інжынерным праездам і вуліцай Нагорнай.

З гісторыі[правіць | правіць зыходнік]

Правобраз вуліцы Крупскай зафіксаваны на карце 1838 г. як адзіная вуліца вёскі Прудок[2]. Мяркуецца, што спачатку гэта была грунтавая дарога, якая вяла на Ветку. Адсюль вынікла яе колішняя назва, вядомая са сведчанняў старажылаў — Веткаўская дарога[3]. У больш шырокім сэнсе гэта быў участак дарогі, якая «чрезъ дер. Прудокъ» звязвала Гомель і Навазыбкаў[4]. У канцы 1920-х гг. вуліца была забрукавана як частка тракта Гомель — Хальч[5]. З тым жа дзесяцігоддзем звязваецца наданне ёй імя Леніна. Сучасную назву атрымала ў 1957 г. падчас уніфікацыі вулічных тапонімаў пасля ўключэння вёскі Прудок у межы Гомеля[3]. Названа ў гонар удзельніцы рэвалюцыйнага руху, савецкай дзяржаўнай і партыйнай дзеячкі Н. К. Крупскай. На доме № 78 знаходзіцца адпаведная мемарыяльная шыльда.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца Крупскай складае частку аўтамабільнай дарогі Р30. Уключана ў шэраг маршрутаў гарадскога транспарту:

На вуліцы знаходзяцца:

  • крама будматэрыялаў;
  • паштовае аддзяленне № 15;
  • рэкламнае агенцтва;
  • чатыры аўтамайстэрні (у т.л., і з паслугамі па рамонце веласіпедаў);
  • крамка тытуню і прыналежнасцей для курэння;
  • гандлёвы павільён;
  • салон рытуальных паслуг;
  • дзве цырульні;
  • харчовая крама (колішні гастраном, вядомы сярод старажылаў як «Новы магазін»).

Да вуліцы з боку Інжынернага праезда прылягае сажалка — меркаваная рэштка аднаго з адрэзкаў даўняй рэчкі Струпіца.

Зноскі

  1. Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 11, 15.
  2. Карта окрестностей местечка Гомеля снятая глазомерно в 1838 году.
  3. 3,0 3,1 Рогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 186.
  4. Обзор Могилевской губернии за 1908 г. — Могилев губ. : Губернская типография, 1909. — Прилож. 24. — С. 2.
  5. Пабудова мосту праз раку Сож // Зьвязда. — 1928. — 12 мая. — С. 2; Дарожнае будаўніцтва // Савецкая Беларусь. — 1928. — 12 мая. — С. 2.
  6. Схема автобусных маршрутов Гомеля Архівавана 20 жніўня 2020. // Транспорт в Гомеле.
  7. Схема троллейбусных маршрутов Гомеля Архівавана 29 мая 2022. // Транспорт в Гомеле.