65-я транспартна-баявая верталётная база

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
65-я транспартна-баявая верталётная база
Тып воінскае фарміраванне

65-я транспартна-баявая верталётная база — найстарэйшая верталётная часць Беларусі. Сфарміравана 1 жніўня 1962 года як 65-ы асобны верталётны полк, з 1964 года дыслакавалася ў горадзе Кобрыне (Брэсцкая вобласць). Расфарміравана ў 2004 годзе.

Напярэдадні свайго расфарміравання 65-я транспартна-баявая база мела тры эскадрыллі. 1 эскадрылля эксплуатавала верталёты Мі-8Т і Мі-8МТ, другая — Мі-26, а трэцяя — верталёты-пастаноўшчыкі перашкод Мі-8СМВ, Мі-8ПА, Мі-8МТП і Мі-8МТПІ.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Качук Н. Старейшая вертолётная часть Беларуси // Армия: журнал. — 2002. — № 4.
  • 65-я транспортно-боевая вертолётная база. Буклет к 40-летию части. — Брест: Брествестпресс, 2002.