7-я гвардзейская дэсантна-штурмавая (горная) дывізія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

7-я гвардзейская дэсантна-штурмавая (горная) дывізія, злучэнне Паветрана-дэсантных войскаў Расіі. Сфармавана 15 кастрычніка 1948 года на базе 322-га гвардзейскага парашутна-дэсантнага ордэна Кутузава 2-й ступені палка 8-го гвардзейскага паветрана-дэсантнага корпуса ў г. Полацку Беларускай ваеннай акругі. Адразу ж была перадыслакавана ў гарады Каўнас і Марыямпаль Літоўскай ССР. Асабовы склад злучэння ўдзельнічаў у аперацыях па блакаванню і знішчэнню фашысцкіх памагатых з ліку літоўскіх нацыяналістаў. Дывізія прымала ўдзел у падзеях у Венгрыі (1956) і Чэхаславакіі (1968).

У жніўні 1993 гады дывізія перадыслакавана з Каўнаса спачатку ў Майкоп, затым у Наварасійск на тэрыторыю Паўночна-Каўказскай ваеннай акругі. У 1993–1996 гадах асабовы склад злучэння выконваў міратворчыя задачы ў Абхазіі. Са студзеня 1995 па красавік 2004 гады часткі дывізіі выконвалі баявыя задачы ў Чачні.

Падраздзяленні[правіць | правіць зыходнік]