76-ы Лідскі пяхотны полк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

76 ЛІДСКІ ПЯХОТНЫ ПОЛК, Лідскі полк стральцоў, Віленскі полк, атрад Дамброўскага — аддзел польскага войска перыяду 2-й Рэчы Паспалітай.

На аснове III батальёну польскай Самаабароны Віленскай зямлі і атрадаў польскай Самаабароны з Ліды, Шчучына і інш., на працягу 15 — 25.1.1919 у Шчучыне быў утвораны атрад пад кам. маёра Дамброўскага. Пэўны час атрад таксама называўся Віленскім палком.

Загадам ген. Шэптыцкага на аснове атраду быў утвораны Лідскі стралецкі полк (6.6.1919, Ліда) у складзе 3-й брыгады 2-й літоўска-беларускай дывізіі (ліпень 1919).

З 21.10.1922 называўся «76-ы пяхотны полк», уваходзіў у склад 29-й пяхотнай дывізіі польскага войска.

З кастрычніка 1922 полк кватэраваў у Гродне.

Палкавое свята[правіць | правіць зыходнік]

  • 1920 — 1925: 5 студзеня, у гонар пастановы III батальёну польскай Самаабароны Віленскай зямлі не аддаваць зброі германскаму войску (5.1.1919).
  • 1926 — 1939: 2 жніўня, у гонар абароны Ломжы (жнівень 1920).

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Zarys historji wojennej 76-go Lidzkiego pułku piechoty. — Warszawa, 1930.