Паэтызм
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Паэтызм — першапачаткова літаратурны напрамак, які ўзнік на тэрыторыі Чэхаславакіі і ніколі не перасягнуў межы чэхаславацкай культурнай прасторы. Паэтызм меў амбіцыі быць не толькі літаратурнай з'явай, а таксама спосабам светабачання. Мэтай паэтызму было поўнае вызваленне ад палітыкі і аптымістычны погляд на свет. Ён быў засяроджаны выключна на сучаснасці, дакладней на яе радасных момантах. Галоўнымі пачуццямі сталася шчасце і радасць, у паэтызме быў вельмі важным эмацыйны бок.
Асновай філасофіі паэтыстаў было адчужэнне і самаадчужэнне чалавека, праблема чалавечых адносін. Яны лічылі, што ў чалавечых адносінах і адносінах чалавека да навакольнага свету адбылася дэфармацыя. У гэтым адчужэнні яны вінавацілі грамадства, якое праз сваю сістэму арганізацыі перастала цікавіцца пачуццямі асобы, засяродзіўшыся выключна само на сябе. Мэтай паэтызму было дапамагчы выпраўленню і пераадоленню гэтага адчужэння.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Карані паэтызму ў пралетарскай паэзіі. Напрамак узнік у асяроддзі авангарднай суполкі «Дэветсіл». Годам узнікнення лічыцца 1923 год, хаця тэрмін «паэтызм» з'явіўся толькі ў 1924 годзе. У 1924 годзе Карэл Тайге апублікаваў у часопісе «Host» («Госць») першы накід паэтызму, а ў 1928 годзе ў «Revui Devětsilu» быў надрукаваны Маніфестываль паэтызму, які выйшаў пад назвай «Паэтызм».
У чэхаславацкай літаратуры паэтызм існаваў да Другой сусветнай вайны.
Паэтызм у літаратуры
[правіць | правіць зыходнік]Літаратары-паэтысты падкрэслівалі камбінаванне паэтычных вобразаў без залежнасці на логіцы. Прыярытэтам іх вершаў была прыгожая рыфма.
- Яраслаў Сайферт
- Віцезслаў Незвал (яго кніга «Пантаміма» сталася адной з падставовых твораў паэтызму)
- Карэл Тайге
- Франьцішак Галас
- Вілем Завада
- Уладзімір Голан
- Уладзіслаў Ванчура
Паэтызм у выяўленчым мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Karel Teige: Poetismus — ein Manifest. In: Květoslav Chvatík: Die Prager Moderne. Erzählungen, Gedichte, Manifeste. З увядзеннем Мілана Кундэры. Suhrkamp, Frankfurt am Main 1991, ISBN 3-518-40397-4, S. 139—148.
- Ludvík Kundera, Eduard Schreiber: Adieu Musen. Anthologie des Poetismus. Deutsche Verlags-Anstalt, München 2004, ISBN 3-421-05257-3 (Tschechische Bibliothek).