Дамашкаўскае
Дамашкаўскае | |
---|---|
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 237 м[1] |
Даўжыня | 1,7 км |
Шырыня | 0,71 км |
Плошча | 0,81 км² |
Аб’ём | 1,07 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,11 км |
Найбольшая глыбіня | 3,2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 11,9 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дама́шкаўскае — возера ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярэзіна, за 35 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Докшыцы, каля вёскі Дамашкавічы.
Плошча паверхні 0,81 км². Даўжыня 1,7 км, найбольшая шырыня 0,71 км. Даўжыня берагавой лініі 4,11 км. Найбольшая глыбіня 3,2 м. Аб'ём вады 1,07 млн м³. Плошча вадазбору 11,9 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны пераважна стромкія, вышынёй 20—25 м (на паўночны захад 5—8 м), параслі лесам, на поўначы разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, на поўначы і паўднёвым усходзе нізкія. Возера бяссцёкавае.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка і іншыя віды рыб.
На паўднёвым беразе возера месціцца санаторый-прафілакторый «Лясное».
На паўднёвым беразе возера знаходзіцца вышыня, якая з'яўляецца найвышэйшая кропкай Барысаўскага раёна Мінскай вобласці[крыніца?].
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 158. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 34. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.