Перайсці да зместу

Плаціна (збудаванне)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 23:09, 27 сакавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Плаціна ДнепраГЭСа, 1947

Плаці́на — гідратэхнічная пабудова, якая перагарожвае вадацёк ці вадаём для пад’ёму ўзроўню вады. Таксама служыць для збору напору ў месцы размяшчэння пабудовы і стварэння вадасховішча.

Раннія пабудовы плаціны адбылася ў Месапатаміі і на Блізкім Усходзе. Плаціны былі выкарыстаны дзеля кантролю ўзроўню вады, каб паўплываць на рэкі Тыгр і Еўфрат, якія могуць быць вельмі непрадказальнымі.

Самая ранняя вядомая плаціна Джава ў Іарданіі, у 100 кіламетрах на паўночны ўсход ад сталіцы краіны горада Амана. Гэтая гравітацыйная плаціна мае 4,5 м у вышыню і таўшчыню каменнай сцяны ў 1 м, якая падтрымліваецца земляным валам у 50 м. Пабудова датуецца 3000 годам да н.э.[1]. Яшчэ адна вядомая плаціна Сад-эль-Кафара знаходзілася ў Старажытным Егіпце, размешчана прыкладна ў 25 км на поўдзень ад Каіра, мела 102 м у даўжыню яе падмурка і 87 м у шырыню. Плаціна была пабудавана каля 2800 альбо 2600 гадоў да н.э.[2], дзеля барацьбы з паводкамі, але была разбурана моцным дажджом падчас будаўніцтва альбо неўзабаве пасля гэтага[2]. Пад канец 3 стагоддзя да нашай эры складаная водагаспадарчая сістэмы была пабудава ў Індыі, у старажытным горадзе Дхалавіра. Сістэма ўключала ў сябе 16 рэзервуараў, плацінаў і розныя каналы для збору вады і яе захоўвання[3].

У часы існавання Рымскай імперыі была характэрна здольнасць планаваць і арганізоўваць буйныя інжынерныя збудаванні[4]. Рымскія планіроўшчыкі ўвялі новую канцэпцыю будаўніцтва буйных плацінных вадасховішчаў, якія могуць забяспечыць сталую падачу вады для гарадскіх паселішчаў, нават у сухі сезон. Іхняе наватарскае выкарыстанне воданепранікальнага гідраўлічнага раствора, у прыватнасці выкарыстанне рымскага бетону, дазволіла будаваць значна большыя па памерах плаціны чым гэта было раней, як плаціна на возеры ў Хомсе, хутчэй за ўсё самы вялікі водны бар’ер на сённяшні дзень, і плаціна Харбака, што знаходзілася ў Рымскай Сірыі.

Класіфікацыя паводле структуры

[правіць | правіць зыходнік]

На аснове структуры і матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца, плаціны класіфікуюцца як драўляныя плаціны, арачна-гравітацыйныя плаціны, гаці і каменнамуравыя плаціны, пры гэтым існуюць некалькі падтыпаў.

Зноскі

  1. Günther Garbrecht: «Wasserspeicher (Talsperren) in der Antike», Antike Welt, 2nd special edition: Antiker Wasserbau (1986), pp.51-64 (52)
  2. а б Mohamed Bazza (28-30). «Overview of the hystory of water resources and irrigation management in the near east region».
  3. «The reservoirs of Dholavira» Архівавана 11 ліпеня 2011.. The Southasia Trust. December 2008.
  4. Smith, Norman (1971), A History of Dams, London: Peter Davies, pp. 25-49, ISBN 0-432-15090-0