Аман (горад)
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Аман (араб. عمان) — самы буйны горад у Іарданіі, сталіца краіны. У старажытнасці называўся Рабат-Амон, у эліністычна-рымскую эпоху — Філадэльфія. У VII—IX стагоддзях уваходзіў у склад арабскага Халіфата. З 1516 года і да канца Першай сусветнай вайны — у складзе Асманскай імперыі. Насельніцтва — 2,5 млн чалавек (2008).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Горад размешчаны за 35 км на паўночны ўсход ад Мёртвага мора, за 110 км на ўсход ад Міжземнага мора і за 65 км на ўсход ад Ерусаліма. Горад размешчаны на сямі пагорках, якія прысутнічаюць на сцягу Іарданіі сяміканцовая зоркай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XIII стагоддзі да н.э. горад Рабат-Амон быў сталіцай Амонскага царства. Гэта месца было пазней заваявана асірыйцамі, пазней — персамі, затым грэкамі. Пталамей II Філадэльф, грэчаскі кіраўнік Егіпта, пераназваў яго ў Філадэльфію. Горад стаў часткай каралеўства набатэяў да 106 года н.э., калі Філадэльфія апынулася пад рымскім кантролем і далучылася да Дзесяцігароддзя.
У 326 годзе н.э. хрысціянства стала галоўнай рэлігіяй імперыі і Філадэльфія стала месцам епархіі ў пачатку Візантыйскай эры. Адна з цэркваў гэтага перыяду знаходзіцца ў цытадэлі горада.
Філадэльфія была перайменаваная ў Аман на працягу эры Гасанідаў. Горад быў разбураны некалькімі землетрасеннямі і стыхійнымі бедствамі і заставаўся невялікім горадам і грудай руінаў да 1887. Усё памянялася, калі Атаманскі султан вырашыў пабудаваць чыгунку «Хіджазі», якая злучыла Дамаск і Медзіну, што палегчыла штогадовае паломніцтва хадж, і пастаянны гандаль.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Central Governorate[d], Бахрэйн (2006)
Paphos Municipality[d], Кіпр[2]
Ісламабад, Пакістан (1989)
Алжыр, Алжыр (1998)
Анкара, Турцыя (1992)
Астана, Казахстан (1999)
Багдад, Ірак (1989)
Баку, Азербайджан (1989)
Бейрут, Ліван (2000)
Бухарэст, Румынія (1999)
Бішкек, Кыргызстан (2006)
Дамаск, Сірыя
Джыда, Саудаўская Аравія (1988)
Доха, Катар (1995)
Ерэван, Арменія (2015)
Жэнева, Швейцарыя (2005)
Калабрыя, Італія (2003)
Каір, Егіпет (1988)
Манрэаль, Канада
Маскат, Аман (1986)
Масква, Расія (2005)
Маямі, ЗША (1995)
Мостар, БіГ
Мілан, Італія (2005)
Нальчык, Расія (1994)
Нуакшот, Маўрытанія (1999)
Пекін, Кітай (1990)
Прэторыя, ПАР (2002)
Рабат, Марока (1986)
Рамала, Дзяржава Палесціна (2011)[3]
Сан-Паўлу, Бразілія (1997)[4]
Сан-Францыска, ЗША (2010)[5][6]
Сана, Емен (1989)
Сараева, БіГ (2005)
Сафія, Балгарыя (2000)
Стамбул, Турцыя (1997)
Сілхет, Бангладэш
Токіа, Японія
Туніс, Туніс (1999)
Тэгусігальпа, Гандурас (2002)
Хартум, Судан (1993)
Цынцынаці, ЗША[7]
Чыкага, ЗША (2004)
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Музеі
[правіць | правіць зыходнік]- Іарданскі археалагічны музей
- Іарданскі музей народных традыцый
- Іарданскі музей фальклору
- Археалагічны музей Універсітэта Іарданіі
- Антрапалагічны музей Універсітэта Іарданіі
- Музей нумізматыкі / Цэнтральны банк Іарданіі
- Каралеўскі аўтамабільны музей
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аман (горад)
- ↑ а б https://it-ch.topographic-map.com/map-tg5fdn/Amman/?zoom=19¢er=31.94574%2C35.92393&popup=31.94579%2C35.92395
- ↑ Διεθνείς Σχέσεις και Τουριστική Ανάπτυξη Праверана 13 жніўня 2018.
- ↑ https://www.ramallah.ps/userfiles/file/publications/IR.pdf
- ↑ http://legislacao.prefeitura.sp.gov.br/leis/lei-14471-de-10-de-julho-de-2007
- ↑ Amman signs 'Sister-city' agreement with San Francisco
- ↑ https://oewd.org/san-francisco-sister-cities
- ↑ https://www.cincinnatisistercity.org/amman-jordan