Перайсці да зместу

Гарэм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гарэм (араб. حرام‎‎‎‎, харам — забароненае месца) — памяшканне ў доме багатага мусульманіна, прызначанае для жанчын; а таксама насельніцтва гэтага памяшкання — жонкі, наложніцы. Вялікія гарэмы правіцеляў і заможных саноўнікаў у Асманскай імперыі, Іране, Афганістане і іншых краінах ахоўвалі еўнухі; мужчынам (акрамя мужа і сыноў) уваход у гарэм быў забаронены. У многіх усходніх краінах гарэмам называюць таксама жаночыя прыёмныя пакоі ў палацы, жаночае купэ ў цягніку, трамваі. Звычай ізаляваць жанчын арабы перанялі ў 7 стагоддзі з Візантыі. У 20 стагоддзі гарэмы паступова знікалі, асабліва ў тых краінах, дзе забаронена мнагажонства.

Літаратура