Перайсці да зместу

Ліберальна-дэмакратычная партыя (Японія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 18:34, 16 кастрычніка 2023, аўтар InternetArchiveBot (размовы | уклад) (Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.9.5)
Ліберальна-дэмакратычная партыя
яп.: 自由民主党 / 自民党
Выява лагатыпа
Лідар Фуміа Кісіда
Дата заснавання 15 лістапада 1955
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія кансерватызм, японскі нацыяналізм[d] і сацыяльны кансерватызм
Маладзёжная арганізацыя Youth Division of the Liberal Democratic Party[d]
Колькасць членаў 1 091 075[1]
Месцаў у ніжняй палаце
285 / 465
Месцаў у верхняй палаце
113 / 245
Партыйны друк Liberal & Democratic[d]
Постаці члены партыі ў катэгорыі (13 чал.)
Сайт jimin.jp
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ліберальна-дэмакратычная партыя (яп.: 自由民主党 дзію: мінсюта:), ЛДП — японская палітычная партыя[en].

Гісторыя

ЛДП была ўтворана 15 лістапада 1955 года ў выніку зліцця дзвюх партый: ліберальнай і дэмакратычнай, якія выступілі адзіным фронтам супраць набіраючых папулярнасць сацыялістаў. Узначаліла яе выконваючая абавязкі старшыні камісія ў складзе Іціра Хатаямы, Такэторы Агаты[en], Бамбоку Она[ja] і Букіці Мікі[en]. Мерапрыемствы з нагоды ўтварэння найбуйнейшай партыі ў Японіі праходзіла ва ўніверсітэце Цюо[en] ў Токіо. У той жа дзень былі прынятыя «Дэкларацыя аб заснаванні партыі», «Праграма», «Хартыя партыі», «Місія партыі», і «Палітычная праграма партыі». Першым старшынёй ЛДП на пазачарговым з’ездзе ў красавіку 1956 быў абраны прэм’ер-міністр Іціра Хатаяма. У далейшым гэтая партыя стала вядучай у Японіі. Усе лідары партыі, за выключэннем Ехэя Кона і Садакадзу Танігакі, з’яўляліся адначасова прэм’ер-міністрамі.

Пачынаючы з 1955 года, партыя амаль нязменна з’яўлялася кіруючай. З 1983 па 1986 складала кааліцыю з Новым ліберальным клубам[en]. Улетку 1993 года ў ЛДП адбыўся раскол, у выніку якога яна ў жніўні 1993 года на 11 месяцаў перайшла ў апазіцыю, саступіўшы ўладу кааліцыйным урадам. У 1994—1996 гг. складала кааліцыю з сацыялістычнай партыяй, якую ўзначальваў лідар сацыялістаў Тамііці Мураяма. У 1996—2009 гг., зноў заняўшы лідзіруючыя пазіцыі, партыя нязменна фарміравала ўрад краіны пры падтрымцы дробных партый.

Па выніках парламенцкіх выбараў 30 жніўня 2009 года перайшла ў апазіцыю, аднак змагла вярнуць статус кіруючай партыі па выніках датэрміновых выбараў 2012 года[2].

Па выніках парламенцкіх выбараў ліпеня 2019 года ЛДП захавала большасць у верхняй палаце, аднак колькасць прадстаўнікоў скарацілася са 123 да 113[3].

Палітычная пазіцыя

Ліберальна-дэмакратычная партыя падтрымліваецца галоўным чынам кансерватыўна настроеным сельскім насельніцтвам, а таксама карыстаецца прызнаннем у бюракратыі, буйных карпарацыях (Кэйрэцу) і работнікаў разумовай працы.

Ва ўнутранай палітыцы партыя прытрымліваецца кансерватыўнага курсу і працягвае карыстацца падтрымкай большай часткі насельніцтва. Але ў сувязі са статусам кіруючай партыі, нярэдка з’яўляюцца абвінавачванні ў выкарыстанні «адміністрацыйнага рэсурсу». Таксама ЛДП турбуюць фінансавыя скандалы.

У адрозненне ад левых партый, ЛДП ніколі не мела выразнай палітычнай ідэалогіі і філасофіі. Партыйныя дзеячы прытрымліваюцца пазіцый, якія можна ахарактарызаваць такім чынам: больш правыя, чым апазіцыйныя партыі і не такія радыкальныя, як нелегальныя правыя групоўкі. Палітыка ЛДП традыцыйна асацыюецца з наступнымі мэтамі: хуткі эканамічны рост на аснове экспарту, цеснае супрацоўніцтва са ЗША. Рэформы, якія праводзяцца партыяй у апошнія гады, накіраваны на спрашчэнне бюракратычнай сістэмы, прыватызацыю дзяржаўных прадпрыемстваў, прыняцце мер, уключаючы падатковую рэформу, звязаных са старэннем насельніцтва. Іншымі прыярытэтамі палітыкі 1990-х з’яўляліся ўзмацненне ўплыву Японіі ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, павышэнне ўнутранага попыту, развіццё навукі і пабудова інфармацыйнага грамадства.

Напярэдадні выбараў у Палату дарадцаў 2016 года партыя заяўляла пра неабходнасць змяніць артыкул 9 Канстытуцыі Японіі, у якім усталяваная забарона на вядзенне Японіяй вайны і стварэнне сухапутных, марскіх і ваенна-паветраных узброеных сіл. Кааліцыя на чале з прэм’ер-міністрам Сіндза Абэ лічыла дадзены артыкул відавочным анахранізмам і патрабавала яго адмены, паказваючы на патэнцыйную ваенную пагрозу з боку КНДР. Адпаведная папраўка ў Канстытуцыю можа быць прынятая 2/3 галасоў дэпутатаў абедзвюх палат парламента, пасля чаго яна павінна быць адобрана на ўсенародным рэферэндуме. Для дасягнення гэтай мэты ў кааліцыі ЛДП-Камэйта ўжо ёсць неабходная большасць галасоў у ніжняй палаце парламента[4].

Савет па знешняй палітыцы кіруючай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі ўхваліў пагадненне аб усебаковым рэгіянальным эканамічным партнёрстве, заключаным 15 лістапада 2020 года.

Кіраўніцтва

Старшыня партыі мае права прызначаць генеральнага сакратара, старшыню Палітычнага савета, членаў Выканаўчага савета і Фінансавага камітэта. Старшыня абіраецца тэрмінам на 3 гады. Для вылучэння кандыдатуры на вышэйшую пасаду ў ЛДП неабходна заручыцца падтрымкай не менш за 20 членаў партыі, якія з’яўляюцца дэпутатамі парламента. Ва ўнутрыпартыйным таемным галасаванні ўдзельнічаюць парламентарыі ад ЛДП і члены рэгіянальных аддзяленняў — па тры ад кожнай з 47 японскіх прэфектур. Для перамогі трэба набраць больш за 50 % галасоў.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 昨年の自民党員数3万3688人減少、登録締め切り時期の政治資金問題発覚が痛手に — 2024. Праверана 5 верасня 2024.
  2. "Апазіцыя перамагала на парламенцкіх выбарах у Японіі"(руск.). Лента.ру. 2012-12-16.
  3. У Японіі падвялі вынікі выбараў у верхнюю палату парламента (руск.). Расійская газета. Праверана 24 ліпеня 2019.
  4. Жалтоў М. В.. Японія: перамога «партыі вайны» або «абэноміка» ў дзеянні (руск.)(недаступная спасылка). ІнтэрВыбарчкам (13 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2016. Праверана 14 жніўня 2016.

Спасылкі