Парламент Японіі
Jump to navigation
Jump to search
Парламент Японіі 国会 какай | |||||
| |||||
Парламенцкая сістэма | Двухпалатная | ||||
---|---|---|---|---|---|
Палаты | |||||
Спікер Палаты Прадстаўнікоў | Такаціра Ёкаміці | ||||
--- з партыі | Дэмакратычная | ||||
--- выбраны | 16 верасня 2009 | ||||
Прэзідэнт Дарадцаў | Сацукі Эда | ||||
--- з партыі | Дэмакратычная | ||||
--- выбраны | 7 жніўня 2007 | ||||
| |||||
Дэпутатаў | 722 480 (Палата Прадстаўнікоў) 242 (Палата Дарадцаў) | ||||
Год заснавання | 1889 | ||||
Апошнія выбары | Палата Прадстаўнікоў: 30 жніўня 2009 Палата Дарадцаў: 29 ліпеня 2009 | ||||
Вэб-сайт | Афіцыйны сайт палаты прадстаўнікоў Афіцыйны сайт палаты саветнікаў |
Парламент Японіі (яп.: 国会) — вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў Японіі і адзіны ў дзяржаве заканадаўчы орган. Дзеліцца на дзве палаты, ніжняя палата — Палата Прадстаўнікоў і верхняя — Палата Дарадцаў Японіі. Абедзве палаты выбіраюцца на ўсеагульных выбарах, метадам паралельнага галасавання. У дадатак да прыняцця законаў Парламент фармальна нясе адказнасць за выбары Прэм'ер-міністра. Упершыню Парламент быў скліканы ў 1889 годзе, як вынік прыняцця Канстытуцыі Мэйдзі. У 1947, пасля прыняцця сучаснай японскай Канстытуцыі, Парламент становіцца вышэйшым органам дзяржаўнай улады і набывае свой сучасны выгляд.