Тамііці Мураяма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тамііці Мураяма
яп.: 村山富市
Tomiichi Murayama 19940630.jpg

81-ы прэм’ер-міністр Японіі
30 чэрвеня 1994 — 11 студзеня 1996
Папярэднік Цутому Хата
Пераемнік Рутара Хасімота

Нараджэнне 3 сакавіка 1924(1924-03-03)[1] (97 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Аўтограф Signature of Tomiichi Murayama.svg
Род войскаў Imperial Japanese Army[d]
Званне officer candidate[d] і сяржант
Бітвы
Узнагароды
Grand Cordon of the Order of the Paulownia Flowers Order of the Paulownia Flowers
Commons-logo.svg Тамііці Мураяма на Вікісховішчы

Таміі́ці Мурая́ма (нар. 3 сакавіка 1924) — японскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Японіі з 30 чэрвеня 1994 года па 11 студзеня 1996 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мураяма нарадзіўся ў японскім горадзе Оіта ў 1924 годзе ў сям’і рыбака. Вышэйшую адукацыю атрымаў ва Універсітэце Мэйдзі. Сваю палітычную кар’еру ён пачаў як дэпутат гарадскога, а затым прэфектурнага сходу Оіта. У 1972 годзе быў абраны ў палату прадстаўнікоў японскага парламента. З’яўляўся кіраўніком Сацыял-дэмакратычнай партыі (да 1996 г. — Сацыялістычная партыя).

З чэрвеня 1994 года па студзень 1996 Мураяма займаў пасаду прэм’ер-міністра кааліцыйнага трохпартыйнага ўрада Японіі. 15 жніўня 1995 года ён выступіў з вядомай прамовай, прысвечанай 50-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны, у якой прызнаў, што Японія сваім каланіяльным панаваннем і агрэсіяй нанесла велізарны ўрон і пакуты народам іншых краін, асабліва азіяцкіх.

Пасля выбараў 1996 года Мураяму на пасадзе прэм’ер-міністра змяніў Рутара Хасімота — лідар ліберал-дэмакратаў. У 2000 годзе Мураяма прыняў рашэнне сысці з палітыкі.

Зноскі

  1. Tomiichi Murayama // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]