Осіецка-Бараньская жупанія
Выгляд
Осіецка-Бараньская жупанія | |||||
---|---|---|---|---|---|
Osječko-baranjska županija | |||||
|
|||||
Краіна | Харватыя | ||||
Статус | жупанія | ||||
Уваходзіць у | |||||
Уключае | 7 гарадоў і 35 абшчын | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Осіек | ||||
Інш. буйныя гарады | Джакава, Нашыцэ, Валпава, Белішчэ, Белі-Манасцір | ||||
Жупан | Уладзімір Шышлягіч | ||||
Насельніцтва (2011) | 305 032[1] | ||||
Шчыльнасць | 73 чал./км² | ||||
Плошча | 4 155 км² | ||||
Часавы пояс | +2CET (UTC+1, летам UTC+2) | ||||
Код ISO 3166-2 | HR-14 | ||||
Тэлефонны код | +385 31 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Осіецка-Бараньская жупанія (харв.: Osječko-baranjska županija) – адміністрацыйная адзінка Харватыі. Знаходзіцца па паўночным усходзе і мяжуе з Венгрыяй і Сербіяй, а таксама Вукаварска-Срэмскай, Пожэжска-Славанскай і Вітравіціцка-Подраўскай жупаніямі. Адміністрацыйным цэнтрам з'яўляецца горад Осіек. Акрамя яго ў жупаніі знаходзяцца гарады Джакава, Нашыцэ, Валпава, Белішчэ і Белі-Манасцір.
Згодна з вынікамі перапісу 2011 года ў жупаніі пражывае 305 032 чалавека з якіх:
- 262 004 чалавека (ці 85,9%) – харваты;
- 23 657 чалавек (ці 7,8%) – сербы;
- 8 249 чалавек (ці 2,7%) – венгры;
- 2 293 чалавекі (ці 0,8%) – славенцы;
- 8 829 чалавек (ці 2,9%) – іншыя нацыянальнасці.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Осіецка-Бараньская жупанія