Abronia villosa — від сямейства Nyctaginaceae. З-за падабенства суквеццяў з суквеццямі вербены (Verbena), на англійскай мове мае агульнаўжывальныя назвы пустынная пясчаная вербена (англ.: desert sand-verbena) і чапаральная пясчаная вербена (англ.: chaparral sand-verbena).
Abronia villosa — невысокая аднагадовая дзікая расліна, пакрытая валаскамі, якая сцелецца па зямлі. У яе авальнае матава-зялёнае лісце і мноства кветканосаў, якія нясуць круглявыя суквецці ярка-пурпурных або лілова-ружовых кветак. Расце ў пяску пустыняў і на берагах. Яна мае вельмі салодкі водар, а таксама вельмі ліпкая. Звычайна расце ў перыяд з лютага па май.
У прыродзе расце ў пясчаных раёнах у пустынях на паўднёвым захадзе ЗША і на поўначы Мексікі, звязаных з крэазотавыямі кустарнікамі і прыбярэжнымі зараснікамі шалфея (Salvia).