Акрамоній

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Acremonium)
Jump to navigation Jump to search
Акрамоній
Acremonium falciforme PHIL 4167 lores.jpg
Acremonium falciforme
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Acremonium

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  5043
EOL  32101
MB  7028

Акрамоній[1] (Acremonium) — род недасканалых грыбоў. Класіфікаваны ў 1809 годзе[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Міцэлій добра раэвіты, з перагародкамі, бясколерны. Канідыяносды простыя, шылападобныя, накшталт бакавых адгалінаванняў гіфаў, зрэдку з 1—2 галінкамі. Канідыі бясколерныя або афарбаваныя, у ланцужках ці склееныя сліззю ў несапраўдныя галоўкі.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі адзначана 5 відаў, найбольш вядомы акрамоній папяровы (Acremonium charticola), акрамоній кілійскі (Acremonium kiliense), акрамоній насценны (Acremonium murorum).

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Сапратрофы і паразіты. Жывуць ца раслінных, цэлюлозазмяшчальных субстратах, у глебе, на сене, гнілых яблыках, пашкоджаных клубнях бульбы, жывых раслінах і скуры чалавека і жывёл.

Патагенныя віды выклікаюць міцэтомы, паверхневыя (трыхафітоідныя) і глыбокія (гумозныя) паражэнні скуры, слізістых абалонак, іншы раз — унутраных органаў чалавека і жывёл.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Да роду адносяць 207 відаў:

Зноскі

  1. Лемяза М. А. Акрамоній // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 59
  2. Acremonium. Праверана 1 мая 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]