Albatros D.II
| Albatros D.II | |
|---|---|
| | |
| Тып | знішчальнік |
| Распрацоўшчык | Роберт Тэлен |
| Вытворца | Albatros Flugzeugwerke |
| Першы палёт | 1916 |
| Пачатак эксплуатацыі | 1916 |
| Канец эксплуатацыі | 1917 |
| Статус | зняты з узбраення |
| Эксплуатанты |
ВПС Германіі, ВПС Аўстра-Венгрыі 1916—1917 |
| Гады вытворчасці |
275 Германія 16 Аўстра-Венгрыя |
Albatros D. II — нямецкі знішчальнік, які выкарыстоўваўся ў Першай сусветнай вайне. Пасля даволі паспяховых баявых дзеянняў, дадзеная мадэль была зменена новай мадэллю Albatros_D.III.
Канструкцыя і дапрацоўкі
[правіць | правіць зыходнік]Канструктары Albatros Flugzeugwerke Тэлен, Шуберт і Гнедыг распрацавалі мадэль D. II, зыходзячы са скаргаў пілотаў Albatros_D.I аб дрэнным верхнім аглядзе. Рашэннем гэтай праблемы стала перастаноўка верхняга крыла на 36 см бліжэй да фюзеляжа і яго невялікі вынас наперад. Перастаноўка кабіных стоек таксама палепшыла пярэдні агляд. Тым не менш, ад D. I засталася ранейшая канструкцыя фюзеляжа, размяшчэнне рухавіка і ўзбраенне. Знешні выгляд практычна не змяніўся. Германская інспекцыя паветраных войскаў замовіла першую партыю з 100 D. II у жніўні 1916 года.
У лістападзе 1916 года інспекцыя забараніла выкарыстанне на новых самалётах радыятараў Віндхофа (за свой знешні выгляд яны атрымалі мянушку «вушныя радыятары»). Гэта здарылася таму, што рухавікі, абсталяваныя гэтымі радыятарамі, размешчанымі ў фюзеляжы на адным з імі ўзроўні, былі вельмі ўразлівымі ў баявых умовах. Трапленне ў такі радыятар выклікала імгненны прыпынак падачы астуджальнай вадкасці ў матор, што прыводзіла да перагрэву і хуткага яго спынення. На пазнейшых серыях D. II у цэнтральнай секцыі верхняга крыла ўсталёўваўся «абцякальны радыятар» Тэвеса-Браўна (фірма Тэвеса існуе і дагэтуль). Дзякуючы свайму размяшчэнню над рухавіком, ён нават пры пашкоджанні мог яшчэ некаторы час працягваць захоўваць працаздольнасць.
Заўвага
[правіць | правіць зыходнік]Мадэль D. II з’яўлялася асноўнай на ўзбраенні падраздзялення Jagdstaffel 2 (Jasta 2), адной з першых спецыялізаваных знішчальных эскадрылляў у Германскіх ваенна-паветраных сілах. Да ліку самых знакамітых лётчыкаў, пілатаваўшых D. II можна аднесці Освальда Бёльке і Манфрэда фон Рыхтгофена. Дзякуючы высокай хуткасці, добрай аэрадынаміцы і моцнаму ўзбраенню, D. II адразу заваяваў папулярнасць сярод пілотаў і вярнуў перавагу ў небе над знішчальнікамі — біпланамі саюзнікаў, тыпу Airco DH.2 і Nieuport 11.
Фірма Albatros Flugzeugwerke і яе усходне-прускі філіял у Свіямюндзе выпусцілі 200 самалетаў мадэлі D. II (не ўключаючы вопытныя прататыпы). Яшчэ 75 па ліцэнзіі пабудавала кампанія LVG (Luft-Verkehrs-Geselleschaft). Найбольшая колькасць машын, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях зарэгістравана ў студзені 1917 года — 214 адзінак. Аднак, баявая служба D. II працягвалася нядоўга. Яны актыўна ўжываліся на заходнім фронце да канца вясны 1917 г., калі былі паступова заменены удасканаленым «Альбатросам» D. III. Аднак на 30 чэрвеня 1917 года ў прыфрантавых нямецкіх ангарах усё яшчэ знаходзіліся 72 самалеты D. II.
Аўстрыйская кампанія Oeffag (Oesterreichische Flugzeugfabrik AG) таксама атрымала ліцэнзію на пабудову D. II для ваенна-паветраных сіл Аўстра-Венгерскай імперыі. На аўстрыйскіх машынах былі ўсталяваныя рухавікі Austro-Daimler, магутнасцю 185 конскіх сіл. Oeffag выпусціў усяго толькі 16 адзінак, перш чым было запушчана ў вытворчасць мадэль D. III.
Асноўныя эксплуатанты
[правіць | правіць зыходнік]
Імперскія ваенна-паветраныя сілы Германіі
Ваенна-паветраныя сілы Аўстра-Венгрыі
Ваенна-паветраныя сілы Польшчы выкарыстоўвалі гэты тып знішчальнікаў пасля вайны.
Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Тэхнічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Экіпаж: 1 чалавек (пілот)
- Даўжыня: 7,40 м
- Размах крыла: м 8,50
- Вышыня: 2,59 м
- Плошча крыла: 24,5 м2
- Маса пустога: 637 кг
- Маса падрыхтаванага: 888 кг
- Рухавік: 1× Mercedes D. III 6-цыліндравы, вадкаснага астуджэння
- Магутнасць: 1× 160 к. с. (120 кВт)
Лётныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Максімальная хуткасць: 175 км/г
- Крэйсерская хуткасць: 143 км/г
- Практычная столь: 5 180 м
- Максімальная хуткападымальнасць: 200 м/хв
- Працягласць палёту: 1 г 30 хв
- Набор вышыні: 3 м/c
- Практычны паталок, м: 5200
Узбраенне
[правіць | правіць зыходнік]- Стралковае: 2× сінхронных кулямёта 7,92 мм LMG 08/15 «Шпандау»
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://ww1.milua.org/awAlbatrosDII.htm Архівавана 4 сакавіка 2016.
- http://www.airwar.ru/enc/fww1/albatd2.html
- http://wp.scn.ru/ru/ww1/f/415/59 Архівавана 2 лістапада 2016.