Манфрэд фон Рыхтгофен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Манфрэд Альбрэхт Фрайхер фон Рыхтгофен
Manfred Albrecht Freiherr von Richthofen
ням.: Manfred von Richthofen
Манфрэд Альбрэхт фон Рыхтгофен, 1917
Манфрэд Альбрэхт фон Рыхтгофен, 1917
Мянушка Чырвоны барон
Дата нараджэння 2 мая 1892(1892-05-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 красавіка 1918(1918-04-21) (25 гадоў)
Месца смерці Во-сюр-Сом, дэпартамент Сома, Пікардыя, Францыя
Месца пахавання
Бацька Albrecht Freiherr von Richthofen[d][2][3]
Маці Kunigunde von Schickfus und Neudorff[d][2][3]
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германская імперыя
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы, кавалерыя.
Аўтограф Выява аўтографа
Званне Рытмайстар (Ротмістр)
Часць 11-я знішчальная эскадрылля
1-ы знішчальны полк
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Рыцарскі крыж Каралеўскага ордэна Дома Гогенцолернаў з мячамі
Рыцарскі крыж Каралеўскага ордэна Дома Гогенцолернаў з мячамі
Ордэн «Pour le Mérite»
Ордэн «Pour le Mérite»
Ордэн Чырвонага арла 3-й ступені
Ордэн Чырвонага арла 3-й ступені
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Баварскі ордэн «За ваенныя заслугі»
Баварскі ордэн «За ваенныя заслугі»
Галіпалійская зорка
Галіпалійская зорка
Ордэн Дома Гогенцолернаў
Ордэн Дома Гогенцолернаў
Ордэн Жалезнай кароны 3-й ступені
Ордэн Жалезнай кароны 3-й ступені
Ганзейскі крыж Брэмена
Ганзейскі крыж Брэмена
Ганзейскі крыж Любека
Ганзейскі крыж Любека
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ма́нфрэд А́льбрэхт фон Рыхтго́фен (ням.: Manfred Albrecht Freiherr von Richthofen; 2 мая 1892, Брэслау21 красавіка 1918) — нямецкі лётчык, найлепшы ас Першай сусветнай вайны, які збіў 80 самалётаў. З-за колеру яго самалёту атрымаў мянушку «Чырвоны Барон».

Дасюль лічыцца адным з найлепшых асаў.

Дзяцінства[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Борку (Kleinburg), сучасная частка Уроцлава, у прускай арыстакратычнай сям'і сярэдняга дастатку, якая насіла тытул барона (ням.: Freiherr). Быў другім з чатырох дзяцей у сям'і. Бацька — Альбрэхт фон Рыхтгофен, маці — Кунігунда з роду фон Шыкфус унд Нойдорф. У 9 гадоў пераехаў з бацькамі да Свідніцы. Навучаўся ў ваеннай школе, а пасля з 1911 года распачаў ваенную кар'еру. Служыў у кавалерыі ў 1 палку ўланаў імператара Аляксандра III (ням.: Ulanen-Regiment Kaiser Alexander III. von Russland).

Удзел у I Сусветнай вайне[правіць | правіць зыходнік]

Да выбуху I сусветнай вайны, служыў у прыгранічным гарнізоне Востраў афіцэрам кавалерыі. На пачатку вайны ўдзельнічаў у баях на Усходнім фронце (на землях сучаснай Польшчы), пасля на Заходнім. На той час вайна набыла пазіцыйны характар, што знудзіла Манфрэда. Таму ў маі 1915 года папрасіў пераводу ў авіяцыю.

З чэрвеня 1915 Манфрэд служыў у лётнай эскадрыллі Feldflieger Abteilung 69 на ўсходнім фронце. Пад час наступу Макензена на Перамышль і Львоў служыў лётчыкам разведкі. Бамбардзірам са жніўня 1915 на Заходнім фронце ў бомбавым палку ў Бельгіі.

У верасні 1915, служачы стральцом-бамбардзірам падстрэліў свой першы самалёт — Farman бамбардзіроўшчык, але тая перамога не была афіцыйна пацверджана, бо самалёт упаў не на нямецкім баку.

Не хочучы быць проста назіральнікам Манфрэд скончыў курсы пілятажу, але вярнуўся ў полк бамбардзіроўшчыкаў Kampfgeschwader 2 пад Вердэн. 26 красавіка 1916 збіў першы самалёт з дапамогай кулямёту самадзельна замацаванага каля сябе на крыле, але таксама не быў той залічаны, бо ўпаў за лініяй праціўніка. У чэрвені 1916 яго частка была накіравана на Усходні фронт, дзе актыўна ўдзельнічала ў бомбавых налётах.

Пасля выпадковай сустрэчы са знакамітым асам-знішчальнікам Освальдам Бёльке, які ствараў элітарную эскадру знішчальнікаў Jagdstaffel 2 Jasta 2, Манфрэд атрымаў прапанову далучыцца да іх. 1 верасня 1916 ён далучыўся да Jasta 2, стаўшыся лётчыкам-знішчальнікам.

Першую прызнаную паветраную перамогу атрымаў над Камбрэ ва Францыі 17 верасня 1916, збіўшы двухмясцовы самалёт Royal Aircraft Factory F.E.2. Пасля ён замовіў у сябра-ювеліра сярэбраны кубак з выгравіравай датай бою і тыпам збітага самалёту (потым кожны збіты самалёт адзначаўся новым кубкам).

Ужо 5 кастрычніка меў на рахунку 5 збітых самалётаў, што дазваляла яму звацца «асам». У гэты час 28 кастрычніка загінуў нямецкі ас Бёльке, які быў прыкладам і настаўнікам Рыхтгофена.

23 лістапада 1916 фон Рыхтгофен, лятаючы тады на знішчальніку Albatros D.II, атрымаў сваю 11 перамогу. Тады, пасля доўгая паядынку, а пасля пагоні, быў збіты англійскі ас Лена Хоўкер, камандуючага 24 дывізіёна RFC, які лётаў на Airco DH.2, якога тады называлі брытанскім Бёльке. Заходні вецер выносіў самалёты на нямецкі бок. Хоўкер перарваў паядынак і паспрабаваў вярнуцца на тэрыторыю саюзнікаў. Albatros, аднак, быў больш хуткім самалётам. Рыхтгофен падстрэліў англічаніна, які рабіў зігзагі.

Манфрэд прытрымліваўся тактыкі, якой вучыў яго Бёльке, і пад час бою ўсе навакольныя акалічнасці спрабаваў прыстасаваць на сваю карысць і на карысць усяго падраздзялення. Аднак сярод многіх тагачасных лётчыкаў ён не лічыўся добрым пілотам, г. зн. не любіў рызыкаваць і вырабляць складаныя штукі ў паветры. Яго брат Лотар фон Рыхтгофен быў лепшы ў паветранай акрабатыцы.

Пасля 16 паветраных перамогаў Манфрэд стаў найлепшым сярод жывых нямецкіх асаў. У студзені 1917 быў адзначаны найвышэйшай прускай узнагародай Pour le Mérite.

Тады ж Манфрыд быў прызначаны камандзірам эскадры знішчальнікаў Jasta 11, якая дзякуючы яму пад канец вайны складалася з найлепшых нямецкіх лётчыкаў. Пілёты жылі ў намётах каля самалётаў, каб мець магчымасць хутка ўзняцца ў паветра, за што эскадрыллю празвалі "Паветраны цырк" ці "Цырк Рыхтгофену". Дзеля спрарошчання ўзаемадзеянняў пад час паветранага бою самалёты Jasta 11 мелі чырвонае адзначэнне. А самалёт на якім лётаў сам Манфрэд фон Рыхтгофен быў цалкам пафарбаваныя ў чырвонае (Чырвоны колер быў аднакаю і палка кавалерыі дзе некалі служыў Манфрэд, магчыма з-за гэтага ён і быў абраны). Адсюль пайшла дадзеная яму англічанінамі мянушка — 'Чырвоны Барон' (англ.: Red Baron). Немцы ж называлі яго: Der Rote Kampfflieger (Чырвоны баявы лётчык). Таксама Манфрэд назваў і свае ўспаміны, што пісаў у 1917 годзе.

Першую перамогу ў Jasta 11, разам з першай перамогай эскадры фон Рыхтгофен атрымаў 23 студзеня 1917 года. Пад новым камандаваннем, Jasta 11 пачала атрымліваць шматлікія перамогі, за што англічане нават пачалі ўжываць выраз «крывавы красавік» 1917 года. У той месяц адзін фон Рыхтгофен збіў 20 самалётаў Антанты, павялічыўшы колькасць сваіх перамогаў да 52.

Да эскадры далучыўся брат Манфрэда — Лотар фон Рыхтгофен, які таксама хутка стаў паветраным асам. Сярэдні час жыцця англійскага лётчыка зменшыўся з 295 да 92 гадзін. Брытанцы абяцалі пілоту, які знішчыць Манфрэда крыж Вікторыі (Victoria Cross), уласны самалёт і грашовую прэмію на 5000 фунтаў стэрлінгаў.

У чэрвені 1917 Манфрэд быў прызначаны камандзірам новастворанага палка знішчальнікаў Jagdgeschwader I, у склад якога ўвайшлі эскадры Jasta 4, Jasta 6, Jasta 10 i Jasta 11. Пад час баёў з RFCF.E.2b, 6 ліпеня 1917 Манфрэд фон Рыхтгофен быў паранены ў галаву, але здолеў аварыйна пасадзіць самалёт. Праз некалькі тыдняў ён вярнуўся на службу не дбаючы на забарону дактароў. Аднак у яго часта балела галава і нудзіла на ваніты. Змяніўся і характар Манфрэда — ён пачаў упарта дабівацца нейкай адной мэты забываючыся на іншыя.

Fokker DR.1 Чырвонага барона — рэканструкцыя

У верасні 1917 ён першы атрымаў новы Fokker DR.1) на якім здабыў сваю 60 перамогу 1 верасня 1917 года. Аднак пасля большасць верасня і кастрычнік Манфрэд правёў у шпіталі залечваючы рану, якую атрымаў у ліпені. Па вяртанні ў частку доўга не ўдзельнічаў у баявых вылетах. Нямецкае камандаванне баялася, што легендарны ас будзе збіты, што прывядзе да падзення агульнага нямецкага духу. Па чутках, яму прапанавалі сысці з вайсковай службы на пакой, але Манфрэд адмовіўся, жадаючы выканаць свой абавязак перад Радзімай.

Толькі ў сакавіку і красавіку 1918 збіў яшчэ 16 самалётаў.

Гібель[правіць | правіць зыходнік]

Збіты самалёт Рыхтгофена

21 красавіка 1918 фон Рыхтгофен стартаваў на сваім трохкрылым самалёце Fokker Dr.I і дзевяццю іншымі пілотамі. У той дзень іх група навязала бой самалётам Sopwith Camels 209 над узвышшамі Монланкур недалёка ад Сомы. Англічанінамі камандаваў канадзец Артур «Рой» Браўн. Манфрэд фон Рыхтгофен пад час пагоні за Sopwith Camel, які пілятаваў недасведчаны канадзец Уільфрыд «Воп» Мэй, трапіў пад абстрэл самалёта Артура Браўна, які прыйшоў на дапамогу.

Адначасова аўстралійскае войска, якое займала ў тым раёне наземныя пазіцыі, распачало абстрэл з кулямётаў нямецкага самалёта. Манфрэд пачаў было разварочваць самалёт на Браўна, але быў паранены з зямлі куляй 303-га калібру, якая трапіла ў грудзі знізу і ззаду. Куля пашкодзіла з правага боку кішачнік, лёгкае, сэрца і затрымалася ў куртцы. Ён здолеў пасадзіць самалёт не пашкодзіўшы. Маецца інфармацыя, што Манфрыд памёр праз некалькі секунд пасля таго, як да яго падбеглі аўстралійскія салдаты, і што вымавіў яшчэ слова «капут». Аднак эксперты лічаць, што лётчык не здолеў бы гэтак доўга пражыць.

Манфрэд фон Рыхтгофен быў пахаваны Антантай з ваенным ушанаваннем на могілках вёскі Бертангль недалёка ад Ам’ена 22 красавіка 1918 года.

Самалёт фон Рыхтгофена знаходзіцца ў экспазіцыі Імперскага ваеннага музея ў Лондане.

Пасля смерці палком камандаваў Вільгельм Райнгард, які загінуў 3 ліпеня 1918, а пасля Герман Герынг.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]