Ancoracysta

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ancoracysta
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ancoracysta Janouškovec, Tikhonenkov, Burki, Howe, Rohwer, Mylnikov & Keeling 2017

Виды
  • Ancoracysta twista Janouškovec, Tikhonenkov, Burki, Howe, Rohwer, Mylnikov & Keeling 2017
  • Ancoracysta marisrubri Cavalier-Smith 2018[1]

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  2056028

Ancoracysta — род мікробаў-эукарыётаў, які ўключае віды Ancoracysta twista і Ancoracysta marisrubri. Драпежны пратыст, роднасны Haptista[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Ancoracysta быў упершыню апісаны ў часопісе Current Biology у лістападзе 2017 года. Ён быў знойдзены ва ўзоры, сабраным з паверхні трапічнага акварыўмнага каралу з атраду Scleractinia. Ancoracysta актыўна харчуецца Procryptobia sorokini, верагодна, робячы здабычу нерухомай пры дапамозе вылучэння раней невядомага тыпу экструсомы  (руск.), якая атрымала назву анкарацыст[2].

Генетычны аналіз паказвае, што Ancoracysta не валодае цесным сваяцтвам з якой-небудзь вядомай групай. Бліжэйшымі сваякамі гэтага віду з’яўляюцца, хутчэй за ўсё, Haptophyta і Centrohelida з групы Haptista. Ён характэрны наяўнасцю багатага генамі мітахандрыяльнага геному, найбуйнейшага з вядомых за межамі Jakobea або Diphylleia rotans. Характэрна тое, што ён, мабыць, утрымлівае як кадаваную ядром сістэму голацытахрому c-сінтазы III, так і кадаваную мітахондрыямі сістэму паспявання бактэрыяльнага цытахрому c-I[2].

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

У даследаванні 2018 года Кавальер-Сміт, Чаа і Люіс стварылі новы падтып і наступныя больш нізкія рангі для Ancoracysta twista. Яны таксама стварылі новую камбінацыю для Colponema marisrubri (Mylnikov & Tikhonenkov, 2009), якая структурна і філагенетычна вельмі блізкая A. twista, пераназваўшы яе ў Ancoracysta marisrubri.

У 2022 годзе A. twista вызначылі ў новую групу Provora, роднасную іншым надгрупам Diaphoretickes, уключаючы Haptista, але за межамі апошніх[3].

Зноскі

  1. Cavalier-Smith, T.; Chao, E. E.; Lewis, R. (17 April 2018). Multigene phylogeny and cell evolution of chromist infrakingdom Rhizaria: contrasting cell organisation of sister phyla Cercozoa and Retaria. Protoplasma. Vol. 255. pp. 1517–1574. doi:10.1007/s00709-018-1241-1. PMC 6133090. PMID 29666938.
  2. а б в Janouškovec J, Tikhonenkov DV, Burki F, Howe AT, Rohwer FL, Mylnikov AP, Keeling PJ. «A New Lineage of Eukaryotes Illuminates Early Mitochondrial Genome Reduction», Current Biology 2017, DOI:10.1016/j.cub.2017.10.051
  3. Tikhonenkov, Denis V.; Mikhailov, Kirill V.; Gawryluk, Ryan M. R.; Belyaev, Artem O.; Mathur, Varsha; Karpov, Sergey A.; Zagumyonnyi, Dmitry G.; Borodina, Anastasia S.; Prokina, Kristina I.; Mylnikov, Alexander P.; Aleoshin, Vladimir V.; Keeling, Patrick J. (2022). "Microbial predators form a new supergroup of eukaryotes". Nature. 612 (7941): 714–719. Bibcode:2022Natur.612..714T. doi:10.1038/s41586-022-05511-5. PMID 36477531. S2CID 254436650.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]