Angry Birds

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Angry Birds
Angry Birds logo 2015.svg
Распрацоўшчык Rovio Entertainment
Даты выпуску 1 снежня 2009 і 11 снежня 2009
Жанр галаваломка[d]
Стваральнікі
Кампазітар
Тэхнічныя даныя
Платформы iOS, Android, Google Chrome, Google+, Microsoft Windows, Windows Phone[d], macOS, webOS[d], Facebook, PlayStation, BlackBerry 10[d] і BlackBerry Tablet OS[d]
Рэжым гульні аднакарыстальніцкая гульня
Носьбіт лічбавае распаўсюджванне[d]
Кіраванне камп’ютарная мыш, сэнсарны экран[d] і джойстык[d]
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Angry Birds на Вікісховішчы

Angry Birds (з англ. — Злыя птушкі, або сярдзітыя птушкі, або раззлаваныя птушкі) — камп'ютарная гульня, распрацаваная фінскай кампаніяй Rovio Entertainment, у якой гулец з дапамогай рагаткі павінен страляць птушкамі па зялёных свіннях, расстаўленых на розных канструкцыях. У гульні выкарыстоўваецца разбуральнае асяроддзе ў двухмернай прасторы. З моманту першага рэлізу для Apple iOS, 10 снежня 2009 года ў App Store, было набыта больш за 12 мільёнаў копій гульні. У цяперашні час выйшлі версіі гульні для іншых платформаў, уключаючы Maemo 5, MeeGo Harmattan, Android, Bada, Symbian3, Java, WebOS, Mac OS X і Microsoft Windows. З 11 мая 2011 года дадалі версію, брэндаваную для браўзера Google Chrome, але яна працуе і ў іншых сучасных браўзерах. На дадзены момант гульню спампавалі больш за 1 мільярд раз, што робіць яе самай папулярным дадаткам для мабільных платформаў, такіх як iOS і Android.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]