Даўжыня цела самак 3—5 міліметраў, самцоў 0,9—2,5 міліметраў, шырыня 0,1—0,2 міліметра. Пры заражэнні ў коласе расліны замест нармальнага зерня развіваюцца галы. Заражэнне раслін адбываецца вясной, калі галы трапляюць у глебу разам з пасяўным насеннем. Лічынкі пранікаюць ва ўсходы, некаторы час жывуць на сцеблах, пасля перапаўзаюць ў завязь, ва ўтвораных імі новых галах развіваюцца да палаваспелай формы. Там жа самкі адкладаюць яйкі. Пладавітасць адной самкі 2000—2500 яек; у адным гале можа быць да 40 самак. Пасля з яек у гале развіваюцца лічынкі, якія ўпадаюць у стан анабіёзу; у высушаным збожжы могуць захоўваць жыццяздольнасць больш за 20 гадоў.
Від быў распаўсюджаны ў Еўразіі, Паўночнай Амерыцы, Паўночнай Афрыцы, Аўстраліі да 40-х гадоў XX стагоддзя. Цяпер дзякуючы грунтоўнаму кантролю за якасцю пасяўнога матэрыялу ў многіх рэгіёнах амаль цалкам знішчаны, але ўсё яшчэ распаўсюджаны ў Паўночнай Афрыцы і Заходняй Азіі[1].