Ask.fm
Ask.fm | |
---|---|
![]() | |
URL | www.Ask.fm |
Камерцыйны | Да |
Тып сайта | сэрвіс пытанняў і адказаў з элементамі сацыяльнай сеткі |
Рэгістрацыя | Абавязковая для прагляду профіляў, а таксама каб адказваць на пытанні і задаваць іх |
Мова(-ы) | англійская, руская і 47 іншых лакалізацый[1] |
Наведвальнасць | 348 млн. карыстальнікаў[1] |
Пачатак працы | 16 ліпеня 2010 |
Канец працы | 1 снежня 2024 |
Бягучы статус | Зачынены |
Рэйтынг Alexa | 744[2] |
![]() |
Ask.fm — гэта сістэма пытанняў і адказаў, запушчаная ў чэрвені 2010 года. Сайт створаны ў Латвіі як канкурэнт Formspring. Пасля рэгістрацыі карыстальнік запаўняе сваю анкету і можа пачаць, як ад свайго імя так і ананімна, задаваць і адказваць на пытанні іншых карыстальнікаў. Ask.fm мае інтэграцыю з іншымі сацыяльнымі сеткамі, такімі як Facebook, Twitter, У Кантакце і Tumblr, якія гэтак жа паўплывалі на шырокае распаўсюджванне гэтай сеткі.
1 снежня 2024 года праект спыніў сваё існаванне
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сетка заснавана ў Латвіі ў 2010 годзе ў якасці канкурэнта Formspring. З тых часоў сэрвіс абагнаў канкурэнта і з’яўляецца вельмі папулярнай сеткай ў краінах СНД. Займаючы ▲ 148 месца ў свеце па версіі Alexa Internet. На красавік 2013 року колькасць зарэгістраваных карыстальнікаў дасягнула 50 млн.
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Самагубства
[правіць | правіць зыходнік]У 2012 годзе двое ірландскіх падлеткаў скончылі жыццё самагубствам пасля таго, як над імі ананімна здзекаваліся іншыя карыстальнікі. Неўзабаве пасля гэтай падзеі абодва бацькі кажуць, што гібель дзяцей звязана з парталам ask.fm. Ірландскія СМІ былі абураныя тым, што зарэгістраваным карыстальнікам ask.fm можна пакінуць запісы ананімна. Ірландская паліцыя пачала расследаванне справы, але Ask.fm не давала звестак аб дадзеных карыстальнікаў, якія пакідалі запісы ананімна.
Зноскі
- ↑ а б About ASKfm . Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2017. Праверана 10 красавіка 2018. (англ.)
- ↑ https://web.archive.org/web/20171129125736/https://www.alexa.com/siteinfo/ask.fm Праверана 29 лістапада 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ask.fm Архівавана 27 студзеня 2015.