Athyrium flexile

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Athyrium flexile
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Athyrium flexile Tausch ex Opiz


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
IPNI  17055140-1
TPL  ifn-54259

Athyrium flexile — від папараці роду качадыжнік (Athyrium) сямейства Аспленіевыя (Athyriaceae).

Арэал і асяроддзе пасялення[правіць | правіць зыходнік]

Дадзеная папараць з’яўляецца эндэмікам Шатландыі і знойдзена ўсяго ў чатырох месцах Паўночна-Шатландскага нагор’я. Звычайна сустракаецца на розных узвышшах вышэй 750 метраў і расце на асыпках з такіх парод, як кварцыт і граніт.

Дадзены від досыць марозаўстойлівы, снежны полаг абараняе яго ад марозу.

Сістэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя навукоўцы мяркуюць, што Athyrium flexile не асобны від, а разнавіднасць Athyrium distentifolium — Athyrium distentifolium var flexile[1][2][3].

Лічыцца уразлівым з-за абмежаванага арэала, паколькі больш чым 75 % папуляцыі знаходзіцца ў гарах Кейрнгормс  (англ.).

Зноскі

  1. Shaw, Philip and Thompson, Des (eds.) (2006) The Nature of the Cairngorms: Diversity in a changing environment. Edinburgh. The Stationery Office. ISBN 0114973261. pp. 221 and 233-34
  2. The Scottish Biodiversity List — Species & Habitat Detail Архівавана 23 кастрычніка 2007.
  3. Species Action Plan Архівавана 31 кастрычніка 2007.