Кварцыт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кварцыт
Кварцыт

Кварцыт — метамарфічная горная парода, якая складаецца галоўным чынам з кварца. Дужы і трывалы кварцавы пясчанік з крамяністым цэментам, белы, шэры, або чырванаваты[1], вельмі цяжкі для апрацоўкі.

Генезіс — дыягенез або метамарфізм кварцавага пяску. Трываласць на сціск 100—450 МПа, аб'ёмная маса ў сярэднім 2.6 г/см3, шчыльнасць у сярэднім 2.68 г/см3, цвёрдасць па шкале Моаса — 7, вогнетрываласць да 1770 °C. Склад: кварц 70-80%, лушчак, плагіяклазы, тальк і г. д. Тэкстура: масіўная, сланцаватая, плямістая. Структура: крупчастая.

  • Жалезісты кварцыт (джэспіліт). Ужываюць для выраба дынаса і як флюс (у металургіі); кіслотатрывалы матэрыял, будаўнічы (у тым ліку дэкаратыўны) камень. Ужываецца ў відзе шчэбня ў будаўніцтве, для пакрыцця падлог, дабавак да бетону.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Hamilton et al 1976. Metamorphic Rocks - Quartzite (англ.). Сайт: «Rocks Rock!» (rocks-rock.com). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 4 жніўня 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]