Avicii

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Avicii
Avicii
Avicii на выступленні ў Лондане ў 2011 годзе
Avicii на выступленні ў Лондане ў 2011 годзе
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 8 верасня 1989(1989-09-08)
Месца нараджэння Стакгольм, Швецыя
Дата смерці 20 красавіка 2018(2018-04-20) (28 гадоў)
Месца смерці Маскат, Аман
Месца пахавання
Краіна Швецыя
Бацька Klas Bergling[d]
Маці Anki Lidén[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі дыджэй, прадзюсар
Гады актыўнасці 2008 - 2018
Інструменты клавішныя музычныя інструменты[d], гітара, фартэпіяна, сінтэзатар, FL Studio[d] і Logic Pro[d]
Жанры хаус, прагрэсіў-хаус
Псеўданімы Цім Берг, Том Хангс, Jovicii, Ashwin
Супрацоўніцтва Дэвід Гета, Нікі Рамэра, Адам Ламберт, Найл Роджэрс
Лэйблы Mostiko, Vicious Grooves, ARS, At night, LE7ELS
Прэміі
Узнагароды
Аўтограф Аўтограф
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цім Берглінг (Tim Bergling) — шведскі дыджэй і музычны прадзюсар, найбольш вядомы пад сцэнічным імем Avicii (ɅVICII◢ ◤). Ён таксама выкарыстоўваў псеўданімы Цім Берг і Том Хангс. Avicii праславіўся ў 2010 годзе дзякуючы сінглам «My Feelings for You», «Seek Bromance», «Blessed» і «Levels». Паводле даных часопіса Forbes, у 2013 годзе ён уваходзіў у дзясятку самых высокааплатных дыджэяў свету з гадавым даходам у 20 млн долараў[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Цім Берглінг нарадзіўся ў 1989 годзе ў Стакгольме[3]. Ён пачаў кар’еру, зрабіўшы рэмікс на музычную тэму з відэагульні Lazy Jones, і пазней запісаў уласны трэк «Lazy Lace», які неўзабаве быў выпушчаны на Strike Recordings. На яго музыку паўплывалі ў прыватнасці Basshunter,[4] Лейдбэк Люк, Стыў Анжэла, Tocadisco, Daft Punk, Эрык Прыдз і Аксвел. Выйграўшы прыз праграмы Піта Тонга Fast Trax, Avicii атрымаў шмат прапаноў і ў красавіку 2008 года выпусціў трэк «Manman» на лэйбле Тонга Bedroom Bedlam[3]. У маі таго ж года ён падпісаў кантракты з At Night Management і Vicious Grooves.

Улетку 2011 года брытанская спявачка Леона Льюіс прадставіла песню «Collide», у якасці інструментальнага складніка якой быў выкарыстаны ўрывак з трэка Avicii «Penguin», выкананага ім на канцэртах з канца 2010 года. Дазвол на семпліраванне не быў атрыманы, і пасля скандалу з абвінавачваннямі ў плагіяце і пагрозамі судовага разгляду сінгл Льюіс быў выпушчаны з указаннем Avicii як суаўтара[5]. Увосень таго ж года яго сінгл «Levels» стаў міжнародным хітом: у Вялікабрытаніі, Аўстрыі і Германіі яму ўдалося ўвайсці ў дзясятку, а ў роднай Швецыі дыджэй упершыню заняў вяршыню чарта[6]. Гэты трэк быў пакладзены таксама ў аснову песні Флоу Райды «Good Feeling», якая карысталася вялікай папулярнасцю ва ўсім свеце і займала перхнія пазіцыі ў музычных чартах. У рэйтынгу часопіса DJ Magazine за 2011 год Avicii падняўся з 39-га на шостае месца, а ў наступным годзе ўвайшоў у першую тройку[7].

На 54-й цырымоніі «Грэмі» ён разам з Дэвідам Гетам былі намінаваны ў катэгорыі «Лепшы танцавальны запіс» за іх сумесны трэк «Sunshine»[8]. У 2013 годзе яшчэ адну намінацыю на «Грэмі» атрымаў яго трэк «Levels» як лепшы танцавальны запіс.

Памёр у Амане 20 красавіка 2018 года[9].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://stoppapressarna.se/svenskt/varldsexklusivt-har-ligger-avicii-begrav
  2. The World's Highest-Paid DJs 2013(недаступная спасылка). Forbes. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2014. Праверана 14 лютага 2014.
  3. а б O'Brien, Jon.. Avicii: Biography (англ.). AllMusic. Rovi. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2012. Праверана 31 мая 2012.
  4. Torbjörn Ek. "Boten Anna" fick Avicii att börja göra musik (шведск.). Aftonbladet (26 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2021. Праверана 22 March 2022.
  5. Halliday, Josh.. Leona Lewis resolves legal dispute with Swedish DJ over new single (англ.). guardian.co.uk (16 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2012. Праверана 31 мая 2012.
  6. Discography Avicii (англ.). swedishcharts.com. Hung Medien. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2012. Праверана 31 мая 2012.
  7. Top 100 DJs (англ.)(недаступная спасылка). DJ Mag. Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2012. Праверана 20 кастрычніка 2012.
  8. 54th Annual GRAMMY Awards Nominees And Winners (англ.). Grammy.com. The Recording Academy. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2012. Праверана 1 чэрвеня 2012.
  9. Шведский диджей Avicii умер в 28 лет (руск.). BBC (20 красавіка 2018). Праверана 20 красавіка 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]