B−L

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
  Водар у фізіцы элементарных часціц
Водары і квантавыя лікі:

Камбінацыі:


Гл. таксама:

У фізіцы элементарных часціц B−L (вымаўляецца «бэ мінус эл») − рознасць барыённага і лептоннага лікаў. Гэты квантавы лік глабальнай калібравальнай U(1) сіметрыі ў некаторых мадэлях ТВА, якая абазначаецца U(1)B−L. У адрозненне ад барыённага або лептоннага ліку паасобку, гэтая гіпатэтычная сіметрыя не парушаецца хіральнымі або гравітацыйнымі анамаліямі, таму гэтая сіметрыя часта ўводзіцца ў тэорыі. Калі ж B−L з'яўляецца лакальнай сіметрыяй, то яна павінна спантанна парушацца, каб нейтрына змаглі атрымаць ненулявую масу.