Перайсці да зместу

Baltic News Service

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Baltic News Service
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі інфармацыйнае агенцтва
Заснаванне
Дата заснавання 1990
Галіна інфармацыйнае агенцтва
bns.ee
bns.lv
bns.lt

Baltic News Service (BNS) — буйное інфармацыйнае агенцтва, якое дзейнічае ў краінах Балтыі (Эстоніі, Латвіі і Літвы). Агенцтва было заснавана ў красавіку 1990 года групай студэнтаў МДУ (заснавальнік — Алан Марцінсан). Агенцтва распаўсюджвала ў асяроддзі замежных карэспандэнтаў у Маскве інфармацыю пра падзеі ў барацьбе краін Балтыі за незалежнасць ад Савецкага Саюза. На працягу некалькіх месяцаў яна была прызнана шматлікімі заходнімі СМІ як крыніца інфармацыі.

Сёння BNS уяўляе сабой холдынг, які аб’ядноўвае самастойныя агенцтвы ў Эстоніі, Латвіі і Літве.

BNS распаўсюджвае навіны на англійскай і рускай мовах (а таксама на мовах Эстоніі, Латвіі і Літвы) па сетцы Інтэрнэт, а таксама іншымі спосабамі. У лік падпісантаў уваходзяць сродкі масавай інфармацыі, фінансавыя, прамысловыя і ўрадавыя ўстановы ў краінах Балтыі. BNS таксама супрацоўнічае з Agence France-Presse, Reuters і інш.