Bentley State Limousine

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
State Bentley Long Walk Crop 1.JPG

Bentley State Limousine — аўтамабіль прадстаўніцкага класа брытанскай аўтамабілебудаўнічай кампаніі Bentley Motors Limited. Афіцыйны транспарт каралевы Вялікабрытаніі Елізаветы II.

Было выраблена ўсяго два асобніка дадзенай мадэлі, якія былі падораны 4 чэрвеня 2002 г. каралеве Вялікабрытаніі Елізавеце II у гонар 50-гадовага юбілею яе ўзыходжання на трон. У распрацоўцы таксама прымалі ўдзел кампаніі Mayflower (кузаў), Leoni Wiring Systems (электроніка), TWR Group і Intier Automotive (інтэр’ер), Ricardo (трансмісія).

Аўтамабіль выкарыстоўваюць на афіцыйных мерапрыемствах. Часам каралева выкарыстоўвае лімузін для паездак у царкву. Паколькі дадзены аўтамабіль з’яўляецца афіцыйным дзяржаўным, то на яго даху прадугледжаны вымпел, які ў залежнасці ад выпадку можа быць розным.

2002 Bentley State Limousine ornament.jpg

Калі каралева знаходзіцца на борце, фігурка на капоце (лагатып Bentley — акрылёнае «B») замяняецца на асабісты талісман Яе Вялікасці — «Святы Георгій забівае дракона».