Beretta
| Fabbrica D' Armi Pietro Beretta S.p.A. | |
|---|---|
| | |
| | |
| Тып | прыватная |
| Заснаванне | 1526 |
| Заснавальнікі | Барталамеа Берэта |
| Краіна | |
| Адрас | |
| Галіна | ваенная прамысловасць[d] |
| Прадукцыя | агнястрэльная зброя |
| Матчына кампанія | Beretta Holding[d] |
| Сайт | beretta.com |
Beretta (поўная назва італ.: Fabbrica d'Armi Pietro Beretta Gardone) — адна з галоўных італьянскіх кампаній па вытворчасці зброі. Яе прадукцыя стаіць на ўзбраенні паліцыі і войск у шматлікіх краінах свету, шырока выкарыстоўваецца для самаабароны грамадзянскімі асобамі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Берэта — адна з найстарэйшых кампаній свету. Належыць адной самай сям’і ўжо амаль 500 гадоў.
Італьянскі рэгіён Валь-Тромпія (правінцыя Брэшыя) славіўся здабычай жалезнай руды з часоў Рымскай імперыі, на сярэдзіну XVI ст. тут налічвалася 8 чыгуналіцейных прадпрыемстваў і прыкладна 40 жалезаапрацоўчых заводаў. Родная вёска Барталамеа Берэты — Гардонэ-Валь-Тромпі — размешчана прыкладна ў цэнтры Валь-Тромпіі.
Будучая кампанія Beretta заснавана 1526 годзе, калі Барталамеа Берэта (італ.: Bartolomeo Beretta) атрымаў 296 дукатаў за 185 руляў для аркебуз (рахунак за гэтую здзелку захаваўся ў архіве кампаніі).
У 1918 годзе Beretta Model 1918 стаў другім пісталетам-кулямётам у італьянскай арміі.
Пасля далучэння Італіі да Антыкамінтэрнаўскага пакта ў лістападзе 1937 года актывізавалася ваеннае супрацоўніцтва Італіі з Японскай імперыяй. У 1938 годзе Японія заключыла кантракт з трыма італьянскімі фірмамі, уключаючы Берэту, на пастаўку магазінных вінтовак Carcano M1891 (пад японскі вінтовачны патрон 6,5 × 50 мм) для японскага ваеннага флоту.
Зброя, вырабляная Берэтай
[правіць | правіць зыходнік]Пісталеты
[правіць | правіць зыходнік]| Пісталет Beretta 92FS | Beretta 70 | Beretta M1935 |
Малыя пісталеты
[правіць | правіць зыходнік]Стрэльбы
[правіць | правіць зыходнік]
Пісталеты-кулямёты
[правіць | правіць зыходнік]- Beretta Model 1918
- Beretta Model 38/42
- Beretta Model 3 — пасля-ваенная мадыфікацыя 38/42
- Beretta Model 12
Кулямёты
[правіць | правіць зыходнік]- FN Minimi, ажыцяўляецца па ліцэнзіі Fabrique Nationale de Herstal для італьянскай арміі.
Пнеўматычныя пісталеты
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Beretta на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Берэты
- Стрэльбы Beretta Архівавана 29 студзеня 2012.
- Карабіны Beretta Архівавана 13 сакавіка 2012.


