Biblia Hebraica

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Biblia Hebraica
Выява
Выданне або пераклад Стары Запавет
Стваральнік твора Rudolf Kittel[d], Georg Beer[d], Paul E. Kahle[d] і Albrecht Alt[d]
Мова твора або назвы іўрыт і Арамейскія мовы
Дата публікацыі 1906, 1913 і 1937
Статус аўтарскага права 🅮
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Biblia Hebraica (Kittel) (bhk, Біблія Гебраіка) — крытычнае выданне яўрэйскага тэксту Старога Запавету Бібліі. Назва па-лацінску азначае «Яўрэйская Біблія». Усе выданні Бібліі Гебраіка аж да 1951 года зваліся BHK па імі першага іх рэдактара. Папярэднік Biblia Hebraica Stuttgartensia.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя тры выданні яўрэйскага тэксту Старога Запавету «Біблія Гебраіка» былі выпушчаны пад рэдакцыяй нямецкага экзегета Рудольфа Кітэля.

Першае выданне выйшла ў 1905 годзе ў Лейпцыгу, другое было завершана да 1913 года. Гэтыя два выданні будаваліся на аснове Энцыклапедыі каментароў на Тору «Мікраот Гдолот» Даніэля Бомберга, але ў адрозненне ад яе не ўключалі пазнакі масарэцкага тэксту.

Трэцяе выданне выйшла на працягу 1927—1937 гадоў у Штутгарце пад рэдакцыяй Р. Кітэля і П. Кале і будавалася ўжо на аснове Ленінградскага кодэкса 1009 года. У падрадковых нататках паказваўся характар улічаных рукапісных розначытанняў. Само выданне перавыдавалася шмат разоў.

Сёмае выданне выйшла ў 1951 годзе пры ўдзеле нямецкіх біблеістаў Альбрэхта Альта і Ота Айсфельта, у якое былі ўнесены варыянты, узятыя з новаадкрытых скруткаў Кумрана.

У 1955 годзе выйшла апошняе дзявятае выданне «Бібліі Гебраіка».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]