Перайсці да зместу

Boiga

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Boiga

Boiga forsteni
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Boiga Fitzinger, 1826

Віды
Гл. тэкст

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174205
NCBI  39142
EOL  35740

Boiga — род змей сямейства вужовых (Colubridae).

У даўжыню могуць дасягаць 2,8 м. Галава са скарочанай пысай рэзка абмежаваная ад шыі, тулава прыкметна пляскатае з бакоў. Заднебароздавыя ядавітыя змеі: ядаправодныя зубы нерухома прычляняюцца да задняй частцы верхняй сківіцы. Для чалавека ўкус не небяспечны.

Жывуць пераважна на дрэвах і кустах, дзе вядуць начны спосаб жыцця.

Вядома больш за 30 відаў, якія насяляюць Паўднёвую і Пярэднюю Азію, трапічную Афрыку і Аўстралію. На тэрыторыі былога СССР, на поўдні Сярэдняй Азіі, сустракаецца адзін від роду — Boiga trigonatum (даўжыня да 1 м).

Род змяшчае 34 віды[1]:

Зноскі

  1. The Reptile Database: genus Boiga (англ.)
  • Ананьева Н. Б., Орлов Н. Л., Халиков Р. Г., Даревский И. С., Рябов С. А., Барабанов А. В. Атлас пресмыкающихся Северной Евразии (таксономическое разнообразие, географическое распространение и природоохранный статус). — СПб.: Зоологический институт РАН, 2004. — С. 131. — 1000 экз. — ISBN 5-98092-007-2.
  • Банников А. Г, Даревский И. С., Ищенко В. Г., Рустамов А. К, Щербак Н. Н. Определитель земноводных и пресмыкающихся фауны СССР. — М.: Просвещение, 1977. — С. 309. — 415 с.