Памераы ад 3 да 4,5 міліметраў.
Насякомае мае кароткія, шэрыя, карычневыя крылы з металічным адлівам. Прадстаўнікі віду поўзаюць або скачуць па снезе пры тэмпературы каля нуля градусаў Цэльсія і, такім чынам, нагадваюць Desoria saltans і віды з роду Chionea.
Самцы маюць 4 кароткіх крыла, рэшткі якіх выгінаюцца ўніз на канцах. У самак толькі два лускападобных рудыментарных крыльцы. Увогуле, самку можна адрозніць па выгнутай шабляпадобнай трубцы, якая служыць яйцакладам. Гэтыя жывёлы водзяцца толькі ў халодны перыяд года з кастрычніка па сакавік. За гэты час адбываецца спарванне. Лічынкі жывуць на пакрытым імхом месцах і збіраюцца ў верасні ў адтуліны групамі да акуклення.
Döderlein: Bestimmungsbuch für deutsche Land- und Süsswassertiere/ Insekten. Part I: Käfer, Wespen, Libellen, Heuschrecken usw. Oldenbourg, Munich, 1932, DNB 365535060, p. 78.