Альфрэд Брэм
Альфрэд Эдмунд Брэм | |
---|---|
ням.: Alfred Edmund Brehm | |
![]() | |
Дата нараджэння | 2 лютага 1829[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лістапада 1884[1][2][…] (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Крысціян Людвіг Брэм[d] |
Род дзейнасці | біёлаг, арнітолаг, заолаг, мастак, пісьменнік, натураліст |
Навуковая сфера | заалогія |
Альма-матар | |
Вядомы як | аўтар навукова-папулярнай працы «Жыццё жывёл» |
Член у | |
![]() | |
![]() | |
![]() |
Сістэматык жывой прыроды | |||
---|---|---|---|
Даследчык, які апісаў шэраг заалагічных таксонаў. Для ўказання аўтарства, назвы гэтых таксонаў суправаджаюць абазначэннем «Brehm».
|
Альфрэд Эдмунд Брэм (ням.: Alfred Edmund Brehm; 2 лютага 1829 — 11 лістапада 1884, Рэнтэндорф у Цюрынгіі) — нямецкі вучоны-заолаг, аўтар знакамітай навукова-папулярнай працы «Жыццё жывёл».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і вясковага пастара Людвіга Брэма, вядомага еўрапейскага арнітолага. З ранняга ўзросту пад кіраўніцтвам бацькі прымаў удзел у прыродазнаўчых і асабліва заалагічных назіраннях і працах. Спачатку Альфрэд Брэм паступіў ва ўніверсітэт Альтэнбурга на факультэт архітэктуры (1843), аб чым К. Краўзэ ў сваім біяграфічным нарысе пра Брэма піша: «Аднак ён не выбраў сабе гэтай кар’еры. Не стаў нават урачом або навукоўцам-заолагам, як трэба было б чакаць…». Вучыўся ў Іенскім універсітэце.
Дырэктар Гамбургскага заапарка (1863—66), заснавальнік Берлінскага акварыума (1867). У час вандраванняў па Егіпце, Нубіі, Судане, Абісініі, Іспаніі, Нарвегіі, Заходняй Сібіры сабраў грунтоўны матэрыял па біялогіі жывёл і абагульніў яго ў папулярным дапаможніку па заалогіі «Жыццё жывёл» (т. 1—6, 1863—69), дзе апісаў жыццё і характары жывёл.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118514814 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Alfred Brehm
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Нарадзіліся 2 лютага
- Нарадзіліся ў 1829 годзе
- Нарадзіліся ў Цюрынгіі
- Памерлі 11 лістапада
- Памерлі ў 1884 годзе
- Памерлі ў Цюрынгіі
- Выпускнікі Енскага ўніверсітэта
- Члены Леапальдзіны
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Аўтары заалагічных таксонаў
- Заолагі Германіі
- Падарожнікі Германіі
- Папулярызатары біялогіі
- Біёлагі XIX стагоддзя