Celtic Frost

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Celtic Frost
Асноўная інфармацыя
Жанры экстрэмальны метал[d]
Краіны
Адкуль Цюрых
Лэйблы Century Media Records[d]
Склад
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Celtic Frost (з англ. — «Кельцкі мароз») — швейцарскі метал-гурт з горада Цюрых, творчасць якога зрабіла моцны ўплыў на экстрэмальны метал. Celtic Frost стварылі Томас Габрыэль Фішэр і Марцін Эрык Айн пасля распаду іх папярэдняга гурта, Hellhammer. Гурт быў актыўны ў перыяд з 1984 па 1993 гады і быў зноў утвораны ў 2001 годзе. Пасля сыходу аднаго з чальцоў гурта, Томаса Габрыэля Фішэра, Celtic Frost вырашыў канчаткова спыніць сваю дзейнасць. Басіст Марцін Эрык Айн, адзін з заснавальнікаў гурта, памёр ад сардэчнага прыступу 21 кастрычніка 2017 года.

Гурт быў натхнёны як іншымі гуртамі жанру метала, такімі як Black Sabbath, Judas Priest і Venom, так і гуртамі жанру гатычны рок — Bauhaus, Siouxsie and the Banshees і Christian Death, і гуртом жанру хардкор-панк Discharge.