Вусце ракавіны светлае, тым часам як у Cepaea nemoralis цёмнае. На палавым органе чатыры ці больш залозы. Ракавіна жаўтлявага колеру з карычневымі або чорнымі палосамі, дыяметрам да 25 мм.
Для віду характэрны палімарфізм. На ракавіне ёсць ад адной да пяці цёмна-карычневых розных па шырыні спіральных палос. Некаторыя асобіны адной папуляцыі зусім не маюць палос.
Від шырока распаўсюджаны ў многіх частках Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Слімакі актыўныя з сакавіка па кастрычнік, сілкуюцца ў асноўным багавіннем, таму іх не сустрэнеш як шкоднікаў у садах.
Часта ракавіны слімакоў можна ўбачыць у так званых «кузніцах» драздоў-спевуноў (Turdus philomelos).