Круглыя чэрві

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Круглыя чэрві
Soybean cyst nematode and egg SEM.jpg
Heterodera glycines (патаген соі)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nematoda Rudolphi, 1808

Класы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   59490
NCBI   6231
EOL   2715
FW   6998

Круглыя чэрві, нематоды (Nematoda) — тып чарвей.

Вядомы з верхняга карбону. Апісана каля 20 тыс. відаў, агульная колькасць відаў па розных ацэнках ад 100 тыс. да 1 млн.

Пашыраны ўсюды. Жывуць у морах і прэснай вадзе, у глебе. Многія — паразіты раслін, жывёл і чалавека. Найбольш трапляюцца аскарыды, вастрыцы, воласагаловы, трыхіна, бульбяная нематода, галавыя нематоды, трыхацэфаліды і інш.

Даўжыня ад 0,05 мм да 8,4 м. Цела цыліндрычнае, верацёна- ці ніткападобнае, завостранае на канцах, нерасчлянёнае, на папярочным разрэзе круглае, укрытае шчыльнай кутыкулай. Скурна-мускульны мяшок складаецца з кутыкулы, скурнага эпітэлію і аднаго слоя падоўжных мышцаў. Поласць цела запоўнена вадкасцю.

Стрававальная сістэма ў выглядзе скразной кішэчнай трубкі, якая ўключае рот, глотку, сярэдні і задні аддзелы кішэчніка. Выдзяляльная сістэма прадстаўлена выдзяляльнымі каналамі. Нервовая сістэма ўключае каляглотачнае нервовае кольца, нервовыя ствалы і нервовыя перамычкі, якія іх злучаюць. Ёсць органы пачуццяў. Дыхальнай і крывяноснай сістэм няма. Некаторыя здольныя да анаэрабіёзу і анабіёзу.

Свабоднажывучыя формы кормяцца бактэрыямі, водарасцямі, дэтрытам, ёсць драпежнікі.

Большасць раздзельнаполыя жывёлы з выражаным палавым дымарфізмам. Адкладваюць яйцы, ёсць жывародныя.

Многія паразіты выклікаюць хваробы: аскарыдоз, гельмінтозы, нематадозы, нематодныя хваробы раслін, трыхінелёз і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 222 с. : іл. ISBN 978-985-03-1367-6.