Дрозд-спявун

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дрозд-спявун
Song thrush.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Turdus philomelos Brehm, 1831

Арэал
выява

     Месцы гняздоўяў      Круглы год

     Месцы зімовак
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  563604
NCBI  127946
EOL  1052742
FW  368612
Turdus philomelos

Дрозд-спявун, Дрозд-пявун[1] (Turdus philomelos) — невялікая пеўчая птушка з сямейства драздовых, жыве ў Еўропе, Малой Азіі і Сібіры.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня яго цела — 210—250 мм, крыла — 113—122 мм, размах крылаў — 340—390 мм, маса — 55-100 г. Верх галавы, спіны і хваста шакаладна-карычневы, шараваты. Жывот белы, крыху вохрысты па баках. Грудзі жаўтлявыя, як і жывот з выразнымі цёмна бурымі стракацінамі. Падкрылле рудаватае. Палавы і сезонны дымарфізм адсутнічае. Маладыя пафарбаваны больш страката і цьмяна. Арэал характарызуе дразда-спявуна як паўночную птушку. Ён актыўна засяляе паўночныя вобласці Скандынаўскага паўвострава, і шматлікі ва Усходнееўрапейскай лесатундры, пранікаючы нават у тундру. Дрозд-спявун актыўна рассяляліся на ўсход. Але ён адсутнічае ў Паўднёвай Еўропе, на астравах Міжземнага мора, хоць там прысутнічаюць прыдатныя для драздоў-спявуноў біятопы.

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Turdus musicus