Cerura vinula

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Cerura vinula
Puss Moth 1.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cerura vinula

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  987900
EOL  927619

Cerura vinula — начны матылёк сямейства Чубаткі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня пярэдняга крыла 3,5—4 см. Размах крылаў 58-75 мм. Буйны матылёк светла-шэрага колеру з матавымі зігзагападобнымі лініямі на пярэдніх крылах. Заднія крылы светла-шэрыя. Галава і грудзі густа апушаны белымі валасінкамі, на кожным сегменце брушка цёмная папярочная паласа.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Еўропа, Каўказ, Іран, Сібір да Заходняга Прыбайкалля ўключна, Сярэдняя Азія, Паўночная Афрыка.

Месцапражыванні[правіць | правіць зыходнік]

Пойменныя лясы, уздоўж ручаёў і вадаёмаў. Нярэдка ў таполевых алеях.

Час лёту[правіць | правіць зыходнік]

Канец красавіка — пачатак мая. Актыўныя ўначы.

Размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Яйка[правіць | правіць зыходнік]

Самкі пасля спарвання адкладаюць да 400 яек паасобку на лісце. Яйкі бронзавага колеру, паўшарападобнай формы, з белай плямай на вяршыні, у сярэдзіне якой чорная кропка.

Вусень

Вусень[правіць | правіць зыходнік]

Стадыя вусеня: чэрвень — верасень. Дарослы вусень да 8 см у даўжыню, зялёнага колеру. На спіне з вялікай фіялетавай плямай у форме ромба, акантаванай белай паласой. Галава бурага колеру, з чырвонай аблямоўкай, плоская, уцягнутая ў грудзі. На канцы цела вусеня вялікі відэльцападобны выраст. Будучы патрывожаным, прымае спецыяльную пагрозлівую позу: надзімае і падымае пярэдні канец цела, затым уцягваючы яго ў павялічаны першы сегмент брушка, пры гэтым на заднім канцы цела выцягваюцца дзве пахкія ніткі — прыдаткі відазмененых падштурхівальнікаў, то ёсць апошняй пары ног, — таго самага відэльцападобнага выраста. Моцна патрывожаны вусень можа выпрысківаць з папярочнай шчыліны, размешчанай на першым грудным сегменце, з’едлівую вадкасць. Кармавыя расліны: віды роду Вярба і Таполя, у тым ліку Асіна. Вусені аб’ядаюць лісце.

Кукалка[правіць | правіць зыходнік]

Акукліванне ў канцы лета — пачатку восені. Зімуе кукалка. Звычайна акружаная трывалым коканам, вырабленым вусеням са здробненай кары. Размяшчаецца на ствалах і галінках кармавога дрэва. Кукалка цёмная, бура-чырвоная, тоўстая цыліндрычная.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі