Асіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Асіна
Асіна ў Севастопальскім парку Мінска.jpg
Асіна ў Севастопальскім парку Мінска
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Populus tremula L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   22473
NCBI   113636
EOL   585458
GRIN   t:29422
IPNI   776884
TPL   tro-28300009

Асіна, таполя дрыжачая (Populus tremula) — лістападнае дрэва роду таполя сямейства вярбовыя.

Дрэва вышынёй да 30 м. Ствол прамы, шаравата-зялёны. Крона невялікая, рыхлая. Лісце круглаватае, цвёрдае, зубчастае, на доўгіх, сціснутых чаранках. Кветкі ў паніклых цыліндрычных каташках.

Асіна — хуткарослая лясная парода. Жыве да 150 і больш гадоў.

Пашырана на ўсёй Беларусі, утварае асінавыя лясы, распаўсюджана некалькі ўнутрывідавых форм. Асіннікі растуць пераважна на багатых супясчаных і сугліністых глебах, часта на месцы зведзеных яловых або дубовых лясоў. Цвіце асіна ў красавіку.

Пупышкі і лісце асіны выкарыстоўваюцца ў медыцыне, драўніна ідзе на розныя вырабы, напрыклад, на запалкі.

Міфалогія[правіць | правіць зыходнік]

І. І. Левітан. «Асінавы гаёк. Шэры дзень», 1884. НММ РБ

Асіна не належыць да шанаваных і ўлюбёных беларусамі дрэваў, хоць яе якасці шырока выкарыстоўваліся ў гаспадарчай дзейнасці і магічнай практыцы. Сырая асіна вельмі кепска гарыць, дровы з асіны не цаніліся. Затое яе драўніна не гніе; гэта выпрацавала прымхлівае да яе стаўленне, уключэнне ў матэрыялы для магічных дзеянняў, як, напрыклад, забіванне асінавага калка ў магілу нябожчыка, які блукае непрыкаяны па начах, ды інш.

Вонкавая рыса асіны — яе трапяткое лісце — спарадзіла этыялагічны міф на хрысціянскай аснове. Паводле яго, асіна спала, калі на ёй павесіўся Юда, усвядоміўшы сваё жахлівае здрадніцтва. Прачнуўшыся, асіна вельмі спужалася вісельніка, затрэслася ад страху, і з той пары лісце на ёй трапечацца нават без ветру. У фальклоры вогнішча з асінавых дроў — надзейны ачышчальны сродак ад усялякай нечысці.

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Від уваходзіць у род таполя (Populus) сямейства вярбовыя (Salicaceae) парадку вербакветныя (Malpighiales).


  яшчэ 36 сямействаў (згодна Сістэме APG II)   яшчэ 25—35 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Таполя    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Вярбовыя     від
Populus tremula
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых расліны
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ каля 57 родаў  
     

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]