Chamaerops

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Chamaerops
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chamaerops L.

Адзіны від
Chamaerops humilis L.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  506714
NCBI  54446
EOL  1091059
GRIN  g:10134
IPNI  665917-1
TPL  kew-37792

Chamaerops — манатыпны род веерных пальмаў. Адзіны від — Chamaerops humilis — нізкарослае шматствольнае дрэва з кронай з веернага лісця з калючымі хвосцікамі.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з двух дзікарослых відаў пальмаў ў Еўропе (іншы — Phoenix theophrastii). Расце на гарыгах у Заходнім Міжземнамор'і, у Іспаніі і на поўдні Францыі.

Біялагічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня ствала складае ад 4 да 6 м. Лісце веернае, шырынёй 70-80 см. Кветкі аднаполыя або двухполыя, ярка-жоўтага колеру, сабраныя ў галінастыя суквецці. Цвіценне працягваецца з красавіка па чэрвень.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна. З валакна лісця вырабляюць канаты, вяроўкі, мешкавіну.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Bärtels A. Farbatlas Mediterrane Pflanzen. — Stuttgart (Hohenheim): Ulmer Verlag, 1997. — ISBN 3-8001-3488-8.
  • Мак-Кой П. Комнатные растения : энциклопедия. — М.: Росмэн, 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Хамеропс приземистый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)