Phoenix theophrastii
Выгляд
Phoenix theophrastii | |||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Phoenix theophrastii Greuter, 1967 | |||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||
|
Phoenix theophrastii — адзін з відаў фінікавых пальмаў[1].
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Арэал — поўдзень Грэцыі, востраў Крыт і некалькі астравоў. У раёне пляжа Ваі расце самы вялікі пальмавы лес Еўропы, пасаджаны, як мяркуецца, фінікійцамі[2][3]. Від — адна з дзвюх пальмаў-эндэмікаў Еўропы[4].
Апісанне віду
[правіць | правіць зыходнік]Невысокая (да 15 метраў) фінікавая пальма з лісцем да 2—3 м. Плод — фінік да 1,5 см даўжынёй і да 1 см у дыяметры жаўтлява-карычневага колеру. Утварае прыкаранёвы параснік, які можа развіцца ў ствалы. Па некаторых дадзеных, дрэвы могуць вытрымліваць непрацяглае паніжэнне тэмпературы да −11°С.
Від занесены ў Чырвоную кнігу МСАП[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Энциклопедия растений.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2017. Праверана 21 жніўня 2017.
- ↑ Пальмовый пляж Ваи
- ↑ The Flora of Crete
- ↑ ARKive — Cretan date palm videos, photos and facts — Phoenix theophrasti Архівавана 10 ліпеня 2016.
- ↑ Пальмовый лес, пляж Ваи(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Максимов А. П., Гаевский И. А., Ковалев М. С., Хромов А. Ф., Григорьев А. И. Экспедиционное обследование турецкой части естественного дизъюнктивного ареала финика Теофраста (Phoenix theophrasti Greuter) на полуострове Датча // Вестник Нижневартовского государственного университета. 2018. № 3.
- Phoenix theophrasti // Tropical Britain (англ.)