Character.ai
| Character.ai | |
|---|---|
| | |
| | |
| URL | character.ai |
| Тып сайта | чат-бот і вэб-праграма |
| Аўтар | Ноам Шазір[d][1] і Daniel De Freitas[d][1] |
| Пачатак працы | 17 верасня 2022 |
Character.ai (ад англ.: character — персанаж, асоба) — чат-бот з генератыўным штучным інтэлектам, створаны Ноамам Шазірам і Даніэлем Дэ Фрэйтасам — былымі працаўнікамі Google і распрацоўшчыкамі мадэлі LaMDA. Вэб-праграма можа генераваць тэкставыя адказы, падобныя да чалавечага пісьма, і ўдзельнічаць у кантэкснай гутарцы. Бэта-мадэль была выкладзена ў сеціва ў публічны доступ ў верасні 2022 года[2][3].
Праз Character.ai карыстальнікі могуць ствараць «персанажаў» з пэўнымі «асобамі», усталёўваць пэўныя параметры, а затым публікаваць іх для доступу іншых карыстальнікаў. Персанажы могуць быць як арыгінальнымі, так і заснаванымі на канкрэтных выдуманых асобах і рэальных людзях. Некаторыя персанажы створаны з пэўнымі мэтамі, такімі як дапамога ў творчасці або вядзенне тэкставай ролевай гульні[3][4]. Карыстальнікі могуць не толькі размаўляць з адным персанажам, але і арганізоўваць групавыя чаты з некалькімі з іх, якія могуць размаўляць як з карыстальнікам, так і адзін з адным.
Прынцып генеравання паведамленняў
[правіць | правіць зыходнік]Калі персанаж дасылае свой адказ, карыстальнікі могуць ацаніць яго, выкарыстоўваючы шкалу ад 1 да 4 зорак. Акрамя гэтага, у карыстальнікаў ёсць магчымасць зазначыць прычыны, па якіх яны выбралі пэўную колькасць зорак, выбраўшы варыянты з прапанаваных дадаткам. Гэта дзеянне ў першую чаргу ўплывае на адзнаку персанажа, аднак таксама спрыяе навучанню алгарытму паводзін у цэлым. Падчас узаемадзеяння з персанажам карыстальнік таксама можа націснуць на стрэлку направа, каб штучны інтэлект згенераваў альтэрнатыўны адказ. Пасля гэтага можна прагледзець усе варыянты згенераваных паведамленняў, перамыкаючыся стрэлкай налева[5].
Праграма Character.ai, створаная на аснове перадавых мадэлей глыбокага навучання і пашыраных моўных мадэлей, у цяперашні час знаходзіцца ў стадыі бэта-тэставання і ўдасканальваецца. 5 лістапада 2022 года памяць, якая выдзяляецца на захоўванне размоў з карыстальнікам, была павялічана ўдвая ў параўнанні з папярэдняй, каб ШІ мог «запамінаць» больш раннія паведамленні[6].
«Асобы» персанажаў фарміруюцца карыстальнікам на аснове апісання, складзенага з пункту гледжання персанажа, яго прывітальнага паведамлення і шэрагу зададзеных карыстальнікам прыкладаў зносін, што ў далейшым удасканальваецца выстаўленнем адзнак падчас гутаркі і мадыфікацыі зададзеных параметраў з мэтай больш дакладнай адпаведнасці стылю і характару паведамленняў, якія жадае карыстальнік[7].
Стваральнікамі Character.ai не заахвочваецца стварэнне падчас працы з вэб-дадаткам «кантэнту парнаграфічнага характару», што выяўляецца ў аўтаматычным накладанні ценявой блакіроўкі на персанажаў, пры стварэнні якіх была ўжыта адпаведная лексіка. Такая палітыка выклікала негатыўную рэакцыю з боку карыстальнікаў[8].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Kruppa M., Thomas L. Google Paid $2.7 Billion to Bring Back an AI Genius Who Quit in Frustration // Wall St. J., East. Ed. — New York, N.Y.: Dow Jones & Co., 2024. — ISSN 0099-9660; 2574-9579; 0193-2241; 1092-0935 Праверана 25 верасня 2024.
- ↑ Tiku. ‘Chat’ with Musk, Trump or Xi: Ex-Googlers want to give the public AI. The Washington Post (7 кастрычніка 2022). Архівавана з першакрыніцы October 11, 2022. Праверана November 6, 2022.
- 1 2 'Chat' with Musk, Trump or Xi: Ex-Googlers want to give the public AI | The Spokesman-Review. www.spokesman.com. Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2022. Праверана 9 лістапада 2022.
- ↑ Marshall. An Elon Musk chatbot tells Insider he wants to buy CNN, reinstate Trump on Twitter, and 'show people how the sausage gets made'. Business Insider (6 лістапада 2022). Архівавана з першакрыніцы November 8, 2022. Праверана November 8, 2022.
- ↑ Character.ai. Training a Character. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2023. Праверана 5 мая 2023.
- ↑ @xpearhead posted: Conversation Memory DOUBLED!. Character.AI(англ.). Праверана 2023-02-13.
- ↑ How Talking to an AI Video Game Character Made Me Cry(нявызн.). Kotaku Australia (4 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2023. Праверана 9 студзеня 2023.
- ↑ Madaan. Character.AI petition to add NSFW toggle amasses nearly 5,000 signatures (англ.). PiunikaWeb (14 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2023. Праверана 16 красавіка 2023.