Па форме цела гэта цывета падобная на котку. У яе шырокая галава з завостранай пысай, кароткімі, вострымі вушамі, трохі коса прарэзанымі вачыма і зрэнкамі круглай формы. Цела доўгае і тоўстае. Хвост сярэдняй даўжыні, і даўжыня яго роўная прыблізна палове даўжыні цела. Ногі сярэдняй даўжыні. Мех у яе грубы і даволі рэдкі. Грыва цягнецца па сярэдзіне цела і заканчваецца ля хваста. Асноўны колер поўсці — попельна-жаўтлява-шэры, на ім часта выступаюць цёмна-бурыя плямы. У розных асобін яны размешчаны на розных месцах. На хвасце размешчаны найбольш густы мех. На хвасце ў яе ёсць каля 5 чорных кольцаў, а заканчваецца ён цёмна-бурым кончыкам. Звычайна даўжыня цела не перавышае 65 см, Даўжыня хваста каля 30 см. Вышыня ў карку 25-30 см.
У няволі гэтых цывет трымаюць толькі ў клетках, кормяць мясам і асабліва птушкамі. Калі цывета злоўленая маладой, яна хутка становіцца ручной.
↑ абCivettictis civettaАрхівавана 4 чэрвеня 2010. у кнізе Wilson D. E. & Reeder D. M. (editors). 2005. Памылка ў зносках: памылковы тэг <ref>; імя "bucknell" вызначана некалькі разоў з розным зместам