Пустыня Сахара

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сахара
араб. الصحراء الكبرى‎‎
Спадарожнікавы здымак Сахары
Спадарожнікавы здымак Сахары
Каардынаты: Каардынаты: 23°00′00″ пн. ш. 12°36′00″ у. д. / 23° пн. ш. 12.6° у. д. (G) (O) (Я)23°00′00″ пн. ш. 12°36′00″ у. д. / 23° пн. ш. 12.6° у. д. (G) (O) (Я)
Размяшчэнне Flag of Algeria.svg Алжыр
Flag of Egypt.svg Егіпет
Flag of the Sahrawi Arab Democratic Republic.svg Заходняя Сахара
Flag of Libya.svg Лівія
Flag of Mauritania.svg Маўрытанія
Flag of Mali.svg Малі
Flag of Morocco.svg Марока
Flag of Niger.svg Нігер
Flag of Sudan.svg Судан
Flag of Tunisia.svg Туніс
Flag of Chad.svg Чад
Даўжыня 4800 км
Шырыня 1800 км
Плошча 9400000 км²
Асноўныя рэкі Ніл, Нігер
Клімат
Сяр. тэмпература студзеня 13 °C
Сяр. тэмпература ліпеня 37,2 °C

Саха́ра (араб. الصحراء الكبرى‎‎ — «Найвялікшая пустыня») — пустыня ў Афрыцы, найбуйнейшая ў свеце — звыш 7 млн км². Узрост — каля 2,5 млн год. На тэрыторыі Сахары цалкам або часткова знаходзяцца дзяржавы Марока, Туніс, Алжыр, Лівія, Егіпет, Маўрытанія, Малі, Нігер, Чад, Судан. Каля 80 % Сахары — раўніны вышынёй 200—500 м. На паўночным усходзе бяссцёкавыя западзіны: Катара (-133 м), Эль-Файюм і інш. У цэнтральнай частцы — горныя масівы: Ахаггар, Цібесці (гара Эмі-Кусі, 3415 м, вышэйшая кропка Сахары). Пераважаюць камяністыя і шчабністыя (хамады), галечнікавыя (рэгі) і пясчаныя (у т.л. эргі) пустыні. Радовішчы нафты, прыроднага газу (гл. Сахара-Лівійскі нафтагазаносны басейн), жалезнай руды, фасфарытаў. Клімат трапічны пустынны: ападкаў на большай частцы тэрыторыі меней 50 мм у год (на ўскраінах 100—200 мм). Сярэднія тэмпературы студзеня не ніжэй 10 °C; абсалютны максімум 57,8 °C, абсалютны мінімум −18 °C (Цібесці). Сутачныя амплітуды тэмпературы паветра больш 30 °C, глебы — да 70 °C. Апроч транзітнай р. Ніл і ўчасткаў Нігеру, сталыя вадацёкі адсутнічаюць. Пераважаюць сухія рэчышчы старажытных і сучасных вадацёкаў (вазі, або ўэды). Падземныя воды сілкуюць шматлікія аазісы. Раслінны покрыў вельмі разрэджаны, часам адсутнічае. Земляробства (фінікавая пальма, збожжавыя, гародніна) у аазісах. Качавая і паўкачавая жывёлагадоўля.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва «Сахара» згадваецца з I стагоддзя н. э. Утварылася ад арабскага слова صحراء (ṣaḥrā'), якое ў перакладзе азначае «пустыня», і яго множнага ліку ṣaḥārā'. Акрамя таго, маецца сувязь з прыметнікам aṣḥar, які мае значэнне «пустынны» з канатацыі чырвонага колеру пазбаўленых расліннасці раўнін.

Назвы некаторых раёнаў Сахары, такія як Танезруфт (паўднёва-захад Алжыра) або Тэнерэ (цэнтр Нігера), часта маюць берберскае паходжанне.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сахара // Большой энциклопедический словарь. — М.: АСТ, 2007. ISBN 5-17-015808-4