Colin’s

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Colin's
Тып Публічная кампанія
Заснаванне 1983
Размяшчэнне Стамбул, Турцыя
Галіна Рознічны гандаль
Прадукцыя Адзенне, аксэсуары
Сайт www.colinsjeans.com.tr (тур.)

«Colin’s» (камерцыйная назва) — з’яўляецца часткай прамысловай групы «Eroglu group». Офіс кампаніі размешчаны ў Стамбуле, Турцыя. Кампанія папулярная ў першую чаргу на ўсходнееўрапейскім рынку і імкнецца прадастаўляць вопратку даступнай сярэдняй коштавай катэгорыі . У 2010 у кампаніі працавала больш за 30 000 чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія «Colin’s» была створана ў Турцыі ў 1983 годзе як прадпрыемства па вырабе плашчоў і куртак. У 1992 годзе яна была ператворана ў прамысловую швейную кампанію пад гандлёвай маркай «Colin’s». У 1993 годзе кампанія выйшла на міжнародны рынак, адкрыўшы першы магазін за межамі Турцыі.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

На дадзены момант прадукцыя кампаніі «Colin’s» прадстаўлена ў 32 краінах свету, у тым ліку і ў Беларусі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]