Cortinarius trivialis

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Cortinarius trivialis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cortinarius trivialis


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  86074
EOL  1005161
MB  278662

Cortinarius trivialis — від базідыяльных грыбоў сямейства Павуціннікавыя (Cortinariaceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Капялюш дасягае да 12 см у дыяметры. У раннім узросце ён паўсферычны з загнутым унутр краем, звычайна з невялікім грудком пасярэдзіне, а ў старэйшым — дугападобна выгнуты або плоскі, часам з загнутым краем і хвалістымі складкамі. Скурка ў сырое надвор’е слізістая вохрыста-аліўкавага, жоўта-карычневага, вохрыста-карычнага колеру, у сухое надвор’е злёгку блішчыць і пераходзіць у саламяна-жоўты колер. Ножка адносна доўгая (да 10 см), цыліндрычная, тонкая, з тоўстым павуцінневым покрывам, у вільготных умовах глейкая. Пад капялюшыкам яна бялёсага колеру, а ніжэй размяшчаюцца буйныя светла-карычневыя лускавінкі. Мякаць тонкая, ад бялёсага да крэмавага колеру, не мае характэрнага смаку і паху. Хоць адзінага меркавання адносна прыдатнасці гэтага грыба да ўжывання няма, большасць грыбнікоў лічаць яго неядомым[1].

Асяроддзе пражывання[правіць | правіць зыходнік]

Адносна часта сустракаецца ў жніўні — кастрычніку, расце адзінкава ці невялікімі групамі ў лісцевых лясах, часцей за ўсё пад асінамі і дубамі.

Зноскі

  1. Асьов, Борис (2014). Фотоатлас на ядливи и отровни гъби. Враца: Уникарт. p. 74. ISBN 978-954-2953-36-4.