Блакітніца караткахвостая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Cupido argiades)
Блакітніца караткахвостая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cupido argiades


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  596724
EOL  267790

Блакітніца караткахвостая (Cupido argiades) — дзённы матылёк сямейства блакітніц.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Самка

Размах крылаў 22-34 мм[1], даўжыня пярэдняга крыла 12-15 мм. Выражаны палавы дымарфізм: верх крылаў самца сіні c вузкім чорным краем, самкі — карычневы.

На задніх крылах маюцца хвосцікі, а ля іх аснавання, на ніжнім баку крылаў — дзве яркіх аранжавых плямы (характэрная прыкмета віду), у самак гэтыя плямы бачныя і зверху[2].

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Шырока распаўсюджаны палеарктычны від, сустракаецца ва ўмераным і субтрапічным поясе. Засяляе разнастайныя біятопы: стэпы, лугі, лясныя паляны, сустракаецца ў населеных пунктах[1][2], а таксама на люцэрнавых і канюшынавых палях[3][4].

Біялогія[правіць | правіць зыходнік]

Кармавыя расліны вусеняў: Lotus corniculatus, Lotus pedunculatus, вязель рознакаляровы (Securigera varia), Medicago cancellata, Medicago sativa, канюшына раллявая (Trifolium arvense), канюшына лугавая (Trifolium pratense), Astragalus glycyphyllos[1] і іншыя[5].

Як правіла, дае два пакаленні ў год[1][2], па іншых дадзеных, на поўдні да трох, а, магчыма, часам і чатырох[5].

Развіццё[правіць | правіць зыходнік]

Яйкі адкладаюцца па адным на бутоны (часам на лісце) кармавой расліны.

Яйка дыяметрам 0,5 мм, вышынёй 0,25—0,28 мм, спачатку белага колеру з зеленаватым адценнем, з цягам часу шарэе. Працягласць стадыі яйка не менш за 3 дні.

Вусені як правіла, светла-зялёныя, са слабакантрастным малюнкам, галава цёмная. Даўжыня нованароджанага вусеня 0,9—1,0 мм, перад акукліваннем — 10-12 мм.

Даўжыня кукалкі 7,0—8,5 мм. Яна светла-зялёнага колеру c больш цёмнай палоскай на спіне і чорнымі плямкамі па баках, пакрыта доўгімі белымі валасінкамі, прымацаваная паяском да сцябла ці лісця кармавой расліны[5].

Першае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Апісана П. С. Паласам у 1771 годзе[6].

Тыпавая мясцовасць — Паволжа.

Назва звязана з грэчаскай міфалогіяй: Аргіяд — сын Аргуса[2][5].

Зноскі

  1. а б в г Некрутенко Ю., Чиколовец В. Денні метелики України. — Киев, 2005.
  2. а б в г Моргун Д. В. Булавоусые чешуекрылые европейской России и сопредельных стран. Определитель-справочник. — М.: МГСЮН, 2002. — С. 144.
  3. Білозор М., 1931. Матеріали до лепідоптерофауни Поділля. — Збірник праць зоологічного музею, 10. К.: АН УРСР, с. 127—206.
  4. Кришталь О. П., 1959. Комахи-шкідники сільськогосподарських рослин в умовах Лісостепу та Полісся України. — Київ: Видавництво КДУ, 359 с.
  5. а б в г Cupido argiades на сайте «Бабочки Кавказа»
  6. P. S. Pallas. Anhang. Descriptiones fugitiuae animalium atque plantarum Annis 1768 et 1769 obseruatorum // Reise durch verschiedene Provinzen des Russischen Reichs. — СПб., 1771. — Vol. 1. — P. 472 (Nr. 66).