Аргус

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Меркурый усыпляе Аргуса, каб выкрасці німфу Іо. Карціна Мікалая Кошалева. 1864 год.
Гера і Аргус. Карціна Якопа Амігоні. XVIII стагоддзе. Гермес прыносіць Геры галаву забітага Аргуса, каб яна змясціла вочы Аргуса на паўлінавы хвост.

А́ргус (дакладней Аргас ці Арг стар.-грэч.: Ἄργος), празваны Панаптэс, гэта значыць усёвідушчы — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] шматвокі волат; у пераносным сэнсе — пільны вартавы.

Сын Арэстара (паводле Ферэкіда), або (паводле Асклепіяда) сын Інаха[2], або (паводле Керкопа) сын Аргаса і Ісмены, або (паводле Акусілая і Эсхіла) сын Геі[3], або сын Агенора (гл. артыкул пра іншы варыянт падання).

Адданне[правіць | правіць зыходнік]

Паводле падання, ён падужаў жахлівага быка, які спусташаў Аркадзію. Ён задушыў таксама змяю Эхідну, дачку Зямлі і Тартара.

Паводле Гесіёда і Ферэкіда, у яго было чатыры вока і ён ніколі не спаў[4]. Паводле Авідзія, у яго было 100 вачэй (паводле Нона, 1000)[5]. Гера паставіла яго вартавым ператворанай у карову Іо.

Аргас прывязаў ператвораную ў карову Іо да алівы ў гаі Мікен. Гермес забіў яго ўдарам каменя[6], ці, усыпіўшы яго ігрой на флейце, адсек яму галаву. З тых часоў Гермеса звалі Аргазабойцай.

Гера ператварыла яго ў паўліна, або размалявала яго вачамі паўлінавы хвост.

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.100; Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.167
  2. Кан'ектура да Апаладора, у арыгінале Ферэкід і Асклепіяд указаны наадварот
  3. Эсхіл. Прыкаваны Праметэй 567—570; Нон. Дзеянні Дыяніса XX 81
  4. Псеўда-Гесіёд. Эгімій, фр.294 М.-У.; Комментарий Д. О. Торшилова в кн. Гигин. Мифы. СПб, 2000. С.177
  5. Авідзій. Метамарфозы I 722—723; Нон. Дзеянні Дыяніса XII 70
  6. Гамер. Адысея I 38; Гімны Гамера III 74; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 1, 3; Гігін. Міфы 145

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Я. Э. Голосовкер «Сказания о Титанах». М.: «Нива России», 1993 г. (59)
  • Сайт «Mythical Creatures and Monsters» [1]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons