Норфалкская папараць — дрэвападобная папараць, звычайна вышынёй каля 5-10 м, некаторыя асобнікі дасягаюць вышыні 24 м. Ствол падобны на драўняны. Ваі доўгія, моцна рассечаныя, цёмна-зялёныя, у спрыяльных умовах дасягаюць 5 м даўжыні.
Расліны размнажаюцца, як і ўсе папараці, спорамі. Расце маладая расліна даволі хутка — да 30 см у год.
Зноскі
↑M. F. Large, J. E. Braggins. Tree ferns. (гл. раздзел Літаратура).