Зялёны колер
Зялёны | ||
---|---|---|
— Колерныя каардынаты — | ||
RGB HEX | #00C43A | |
RGB¹ | (r, g, b) | (0, 196, 58) |
CMYK² | (c, m, y, k) | (75, 0, 99, 0) |
HSV | (h, s, v) | (138°, 100%, 77%) |
¹: Нармалізавана да [0–255] ²: Нармалізавана да [0–100] |
Зялёны колер — адзін з трох асноўных колераў, зялёны дыяпазон спектра з даўжынёй хвалі 500—565 нанаметраў.
У прыродзе[правіць | правіць зыходнік]
Шырока распаўсюджаны ў жывой прыродзе. Большасць раслін маюць зялёны колер, бо ўтрымоўваюць пігмент фотасінтэза - хларафіл (хларафіл паглынае вялікую частку чырвоных прамянёў з сонечнага спектру, пакідаючы для ўспрымання адлюстраваны зялёны колер).
У тэхніцы, паліграфіі, прамысловасці[правіць | правіць зыходнік]
Зялёны як сігнальны колер - прыкмета бяспекі, дазволенасці дзеяння, руха (светлафор і інш.)
Прыродныя пігменты і натуральныя эталоны[правіць | правіць зыходнік]
- Аксід хрому (3)
- Малахіт
- Хларафілы
- Лісцяная зеляніна
- Эмісійны спектр іонаў барыю У2+
Псіхалогія ўспрымання зялёнага колеру[правіць | правіць зыходнік]
Чалавечае вока найболей успрымальны ў чырвона-жоўтым участку спектру, зялёны колер (колер травы, раслін) сцішвае нервовую сістэму. Нашы вочы адпачываюць пры ўспрыманні адценняў зялёнага колеру, таму сцены грамадскіх устаноў нярэдка афарбаваныя ў адценні зялёнага (школы, лякарні, і г.д.). Менавіта таму сталы з зялёным сукном (матэрыял з дыфузным адлюстраваннем) традыцыйна распаўсюджаныя (бібліятэчныя сталы, більярд, картачны стол).
Іншыя літаратурна-культурныя асацыяцыі[правіць | правіць зыходнік]
- Зялёная міля
- Зялёны лічыцца колерам паветра (сіні — вада, чырвоны — агонь)
- Выява зялёнай травы ў песні "Трава у дома" савецкай групы «Зямляне».
- Самота зялёная — назва дэпрэсіўнага стану чалавека.
Web colors | black | silver | grey | white | red | maroon | purple | fuchsia | green | lime | olive | yellow | orange | blue | navy | teal | aqua |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|